Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Універсітэт Парыж I)
Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона
фр.: L'Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: L'Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne
Міжнародная назва англ.: Paris 1 Panthéon-Sorbonne University
Заснаваны 1253
Тып дзяржаўная ВНУ
Студэнты 43 700[1], 34 868[2], 38 399[2], 42 066[2], 36 809[2], 37 941[2], 35 632[2], 35 543[2], 38 115[2], 38 308[2], 43 884[2], 35 391[2], 38 924[2], 40 176[2], 42 049[2], 42 700[2], 39 035[2] і 43 440[2]
Размяшчэнне Парыж
Сайт pantheonsorbonne.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона (фр.: L'Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта. Спецыялізуецца ў эканоміцы, менеджменце, мастацтве, сацыяльных навуках і юрыспрудэнцыі. Адміністрацыйны цэнтр размешчаны ў Лацінскім квартале Парыжа, мае прыкладна 20 філіялаў па ўсім горадзе. Адзін з 13 універсітэтаў, заснаваных на месцы Сарбоны.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзей у маі 1968 года Парыжскі ўніверсітэт быў падзелены на 13 самастойных універсітэтаў. Заснавальнікамі Універсітэта Парыж І лічацца Франсуа Люшэр (права), Анры Барталі (эканоміка) і Элен Алвайлер (гуманітарныя навукі), якія ў 1971 годзе аб'ядналі частку былога факультэта права, факультэта эканомікі і частку факультэта літаратуры і гуманітарных навук.

Ва ўніверсітэт уваходзяць 14 факультэтаў, 8 розных інстытутаў і даследчых цэнтраў, а таксама Дом эканомікі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт эканомікі
  • Факультэт менеджменту і эканомікі прадпрыемстваў
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
  • Факультэт гісторыі мастацтваў і археалогіі
  • Факультэт вытанчаных мастацтваў
  • Факультэт геаграфіі
  • Факультэт гісторыі
  • Факультэт філасофіі
  • Факультэт агульных юрыдычных навук
  • Факультэт дзяржаўнага права, кіравання і ўрадавых устаноў
  • Факультэт дзелавога правы
  • Факультэт міжнароднага і еўрапейскага права
  • Факультэт палітычных навук
  • Факультэт сацыяльных работ і даследаванняў

Інстытуты і даследчыя цэнтры[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут дэмаграфіі
  • Інстытут эканамічнага і сацыяльнага развіцця
  • Інстытут сацыяльных навук у галіне працы
  • Вышэйшы інстытут турызму
  • Інстытут юрыспрудэнцыі Жана Дома
  • Парыжскі інстытут страхавання
  • Французскі інстытут камунікацый
  • Парыжскі інстытут адміністрацыі прадпрыемстваў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]