Універсітэт Пуацье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Пуацье
фр.: Université de Poitiers
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Poitiers
Заснаваны 1431
Студэнты 25 078[1]
Размяшчэнне Пуацье
Сайт ust.md
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Пуацье (фр.: Université de Poitiers) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Пуацье. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў Францыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1431 годзе Папам Рымскім Яўгенам IV і падараваны ім каралю Францыі Карлу VII. У пачатку дзейнасці ўніверсітэта тут выкладаліся тэалогія, кананічнае і цывільнае права, медыцына і мастацтва.

У XVI стагоддзі ўніверсітэт заслужыў агульнаеўрапейскую рэпутацыю і стаў другім па папулярнасці пасля Парыжскага ўніверсітэта. Колькасць навучэнцаў даходзіла да 4000 чалавек.

Універсітэт падчас Вялікай французскай рэвалюцыі быў закрыты і моцна пацярпеў. Аднавіў працу толькі ў 1896 годзе.

У ліку яго студэнтаў былі такія выбітныя людзі, як Фрэнсіс Бэкан, Дэкарт, Франсуа Рабле і іншыя.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нацыянальная вышэйшая інжынерная школа
  • Вышэйшая школа эканомікі і менеджменту
  • Факультэт права і грамадскіх навук
  • Факультэт эканомікі
  • Факультэт асноў і прымянення навукі
  • Факультэт літаратуры і лінгвістыкі
  • Факультэт гуманітарных навук і мастацтваў
  • Факультэт спартыўных навук
  • Факультэт медыцыны і фармакалогіі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]