Універсітэт Рэспублікі (Уругвай)
| Рэспубліканскі ўніверсітэт (UdeLaR) | |
|---|---|
| Universidad de la República | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | Universidad de la República |
| Дэвіз | «Pública, laica, gratuita» |
| Заснаваны | 18 ліпеня 1849 |
| Рэктар | Rodrigo Arocena |
| Рэктар | Héctor Cancela[d][2] |
| Студэнты | 81774 (2007)[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Мантэвідэа, Уругвай |
| Сайт | www.universidad.edu.uy |
Універсітэт Рэспублікі (ісп.: Universidad de la República) — найстарэйшы дзяржаўны ўніверсітэт Уругвая, заснаваны ў 1849 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню спроба заснаваць універсітэт у Уругваі была зроблена 11 чэрвеня 1833 года, калі па ініцыятыве вучонага і сенатара Дамаса Антоніа Ларан'яга быў прыняты закон аб заснаванні ўніверсітэта. Прадугледжвалася стварэнне дзевяці факультэтаў. Да 1836 года былі сфарміраваны факультэты латыні, філасофіі, матэматыкі, багаслоўя і права.
27 мая 1838 года прэзідэнт Уругвая Мануэль Арыбэ падпісаў указ аб утварэнні Вялікага Рэспубліканскага ўніверсітэта. Указ не меў прыкметных наступстваў з-за агульнай палітычнай нестабільнасці ў Уругваі на той час.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]На сённяшні дзень у складзе ўніверсітэта дзейнічаюць наступныя факультэты:
- Факультэт аграноміі
- Факультэт архітэктуры
- Факультэт хіміі
- Факультэт эканамічных навук
- Факультэт інжынернай справы
- Факультэт педагагічных навук
- Факультэт юрыспрудэнцыі
- Факультэт медыцыны
- Факультэт сястрынскай справы
- Факультэт стаматалогіі
- Факультэт псіхалогіі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт грамадскіх навук
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Рэспублікі (Уругвай)- Афіцыйны сайт (ісп.)