Універсітэт Тамперэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэт Тамперэ
(TaY)
фінск.: Tampereen yliopisto
шведск.: Tammerfors universitet
University of Tampere1.jpg
Арыгінальная назва: фінск.: Tampereen yliopisto
шведск.: Tammerfors universitet
Міжнародная назва: англ.: University of Tampere
Заснаваны: 1925
Год закрыцця 31 снежня 2018
Тып: дзяржаўны
Рэктар: Liisa Laakso[d]
Студэнты: 15 000 (2012)
Размяшчэнне: Тамперэ, Фінляндыя
Кампус: гарадскі
Сайт: www.uta.fi
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Універсітэт Тамперэ (фінск.: Tampereen yliopisto) — універсітэт Фінляндыі, знаходзіццв на поўдні краіны, у горадзе Тамперэ. Заснаваны ў 1925 годзе. У 2013 годзе ў рэйтынгу аўтарытэтнай брытанскай кампаніі QS Quacquarelli Symonds універсітэт займаў 376 месца сярод лепшых універсітэтаў свету.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ўніверсітэт быў заснаваны ў горадзе Хельсінкі ў 1925 годзе і называўся тады Грамадзянскай Акадэміяй. У акадэміі вучыліся на той момант 27 студэнтаў. У 1930 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў Інстытут Сацыяльных Навук. Да таго часу колькасць студэнтаў узрасла да 195. У 1960 навучальная ўстанова пераехала ў горад Тамперэ, і ў 1966 годзе атрымала назву: Універсітэт Тамперэ.

У 2011 годзе ва ўніверсітэце правялі рэструктуралізацыю факультэтаў, злучыўшы паміж сабой некаторыя факультэты і змяніўшы іх назвы.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • біялагічны
  • інфармацыйны
  • кіравання
  • педагогікі
  • сучасных моў, перакладазнаўства і літаратуры
  • медыцынскі
  • камунікацый і медыя
  • сацыяльна-культурнай дзейнасці

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]