Універсітэт Тромсё — Нарвежскі арктычны ўніверсітэт
(Пасля перасылкі з Універсітэт Тромсё)
Універсітэт Тромсё — Нарвежскі арктычны ўніверсітэт | |
---|---|
нарв.: Universitetet i Tromsø – Norges arktiske universitet | |
Арыгінальная назва | нарв.: Universitetet i Tromsø – Norges arktiske universitet |
Заснаваны | 1968 |
Год рэарганізацыі | 1972 |
Рэктар | Dag Rune Olsen[d] |
Студэнты | 17 808[1] |
Размяшчэнне | Тромсё |
Сайт | uit.no |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Тромсё — Нарвежскі арктычны ўніверсітэт (нарв.: Universitetet i Tromsø – Norges arktiske universitet) — нарвежская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тромсё.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
З'яўляецца самым паўночным універсітэтам у свеце. Прадстаўнікі ўніверсітэта таксама прымаюць удзел у рабоце ўніверсітэцкага цэнтра на Шпіцбергене (UNIS).
Рашэнне аб стварэнні ўніверсітэта прынята ў 1968 годзе, а ў 1972 годзе ўніверсітэт быў урачыста адкрыты каралём Нарвегіі Улавам V. У першыя гады будынкі універсітэта знаходзіліся ў цэнтры горада, аднак у цяперашні час большасць іх сканцэнтравана ў кампусе Брэйвіка на поўначы ад цэнтра.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
У склад універсітэта ўваходзяць некалькі факультэтаў:
- гуманітарных навук
- грамадскіх навук
- матэматычна-натуральны факультэт
- юрыдычны факультэт
- медыцынскі факультэт.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Тромсё — Нарвежскі арктычны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы