Універсітэт Цывітас
| Універсітэт Цывітас | |
|---|---|
| польск.: Uniwersytet Civitas | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Civitas |
| Міжнародная назва | англ.: Civitas University |
| Заснаваны | 1997 |
| Рэктар | Станіслаў Моцэк |
| Рэктар | Stanisław Mocek[d][1] |
| Студэнты | 2 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Варшава |
| Юрыдычны адрас |
пл. Дэфіляд 1, 00-901 г. Варшава, Польшча |
| Сайт | civitas.edu.pl |
Універсітэт Цывітас (польск.: Uniwersytet Civitas) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]ВНУ была створана па ініцыятыве навукоўцаў з Інстытута палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук і працуе пад эгідай пяці інстытутаў са сферы сацыяльных навук ПАН.
У першы год сядзіба вучэльні размяшчалася на вул. Смалюхоўскага. У наступныя гады вучэльня размяшчалася ў будынку на вул. Марыі Казімеры 31 на Марымонт (частка лекцый праходзіла тады ў Доме літаратуры на Кракаўскім прадмесці 87/89). Пазней (у 2000-2003 гады) вучэльня знайшла сваё месца ў больш буйным будынку на вул. Навуковай 5/7 на Влохах. З 2003 года ВНУ размешчана на 12 паверсе Палаца культуры і навукі. У 2025 годзе яна афіцыйна атрымала статус і паўнамоцтвы ўніверсітэта.
Вучэльня прапануе праграмы навучання на польскай і англійскай мовах і двухмоўныя праграмы ў шасці абласцях:
- Журналістыка і новыя СМІ
- Кіраванне і маркетынг
- Псіхалогія і коучынг
- Бяспека і аналіз інфармацыі
- Міжнародныя адносіны і дыпламатыя
- Сацыялогія, культура, мастацтва
Ступень бакалаўра і магістра ў Collegium Civitas (больш за 70 спецыяльнасцей і спецыялізацый) можна арымаць па 4 напрамкам:
- Упраўленне (І ступень)
- Сацыялогія (І і ІІ ступені)
- Міжнародныя адносіны (І і ІІ ступені)
- Журналістыка і новыя СМІ (І ступені)
Адукацыйная прапанова таксама ўключае ў сябе магчымасць атрымання ступеня МВА, доктарскай ступені, удзел у курсах і семінарах, а таксама заняткі ва ўніверсітэце трэцяга веку і дзіцячым каледжы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Цывітас- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/58bdce52-e319-4ebc-8565-cf242318e51c Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.