Педагагічны ўніверсітэт Цэнтральнага Кітая
| Педагагічны ўніверсітэт Цэнтральнага Кітая | |
|---|---|
| кіт.: 华中师范大学 | |
| | |
| Заснаваны | 1903 |
| Тып | дзяржаўная ВНУ |
| Студэнты | 30 000 |
| Прафесары | 700 |
| Выкладчыкаў | 4 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Ухань |
| Сайт | ccnu.edu.cn |
Педагагічны ўніверсітэт Цэнтральнага Кітая (кіт.: 华中师范大学, англ.: Central China Normal University) — кітайская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая мае статус універсітэта і знаходзіцца ў горадзе Ухань.
Першапачаткова ствараўся для падрыхтоўкі школьных настаўнікаў як педагагічная ВНУ. У наш час гэта класічны ўніверсітэт, які выпускае навукоўцаў, лекараў, інжынераў, настаўнікаў, чыноўнікаў, а таксама рыхтуе будучых бізнесменаў і партыйных лідараў. Разам з Пекінскім універсітэтам і Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэтам у Шанхаі з'яўляецца адным з трох самых прэстыжных універсітэтаў Кітаю.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт складаецца з 15 школ і 66 факультэтаў. Вядзецца навучанне па 73 бакалаўрскіх спецыяльнасцях, 156 магістарскіх і 120 спецыяльнасцях аспірантуры. Таксама ў склад універсітэта ўваходзяць 4 даследчых цэнтраў сацыяльных навук, 5 даследчых цэнтраў фундаментальных навук. Універсітэт рэалізуе каля 30 дзяржаўных праграм Міністэрства адукацыі КНР. У цяперашні час структуры універсітэта ў агульнай складанасці ахопліваюць 54 даследчых інстытутаў, 86 міждысцыплінарных інстытута і 3 навуковыя лабараторыі. Акрамя таго, у склад універсітэта ўваходзяць 4 шпіталя, якія прадастаўляюць медыцынскія паслугі і на базе якіх вядзецца навучанне студэнтаў медыцынскіх спецыяльнасцяў. Штогод ва ўніверсітэт паступаюць бтысячы студэнтаў, у тым ліку якія навучаюцца па праграмах дыстанцыйнага навучання. Акрамя таго, ва ўніверсітэце навучаецца каля 2 тысяч замежных студэнтаў. Універсітэт мае высокакваліфікаваны выкладчыцкі склад, які складаецца з больш чым 4 тысяч выкладчыкаў, уключаючы 700 прафесараў і 4 акадэмікаў Кітайскай акадэміі навук.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Педагагічны ўніверсітэт Цэнтральнага Кітая