Універсітэт Ювяскюля
| Універсітэт Ювяскюля фінск.: Jyväskylän yliopisto шведск.: Jyväskylä universitet (UJ) | |
|---|---|
| фінск.: Jyväskylän yliopisto | |
| | |
| Арыгінальная назва | фінск.: Jyväskylän yliopisto |
| Міжнародная назва | англ.: University of Jyväskylä |
| Заснаваны | 1934 |
| Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
| Рэктар | Маты Манінен |
| Студэнты | 15 000[1] |
| Выкладчыкаў | 2600 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Ювяскюля, Фінляндыя |
| Кампус | гарадскі |
| Сайт | jyu.fi |
Універсітэт Ю́вяскюля (фінск.: Jyväskylän yliopisto шведск.: Jyväskylä universitet) — трэці па велічыні ўніверсітэт Фінляндыі пасля Хельсінкскага і ўніверсітэта Турку. Размешчаны ў горадзе Ювяскюля. У 2013 годзе ў рэйтынгу аўтарытэтнай брытанскай кампаніі QS Quacquarelli Symonds універсітэт займаў 299 месца сярод лепшых універсітэтаў свету.[4]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1934 годзе, але сваім папярэднікам можа лічыць Настаўніцкую гімназію - першую вышэйшую фінамоўную навучальную ўстанову для падрыхтоўкі настаўнікаў, адкрытую ў горадзе ў 1863 годзе.[5]
У 1983-1984 гадах ва ўніверсітэце ўпершыню ў Фінляндыі ўведзена выкладанне музеялогіі як асобнай дысцыпліны; у 1989 годзе ўведзена стаўка выкладчыка, а ў 1998 годзе - прафесарская ступень.[6]
У 2010 годзе на сайце ўніверсітэта па памылцы былі апублікаваныя дадзеныя каля 4 тысяч студэнтаў, якія праходзяць стажыроўку за мяжой, у сувязі з чым праведзена расследаванне.[7]
У 2013 годзе прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійнісцё ў сувязі з 65-годдзем быў удастоены ступені ганаровага доктара ўніверсітэта.[8]
Навучанне
[правіць | правіць зыходнік]Ва універсітэце маецца сем факультэтаў (у тым ліку адзіны ў краіне факультэт фізічнай культуры[9]), на якіх навучаецца 15 тысяч студэнтаў і 25 тысяч дарослых навучэнцаў. Шырокая сетка абмену студэнтамі і выкладчыкамі налічвае больш за 350 замежных універсітэтаў.[10]
У супрацоўніцтве з Саюзам студэнтаў універсітэт прапануе замежным студэнтам шэраг паслуг, уключаючы размяшчэнне ў студэнцкіх кватэрах, арыентацыйную праграму, т'ютараў, выступленні ўніверсітэцкага сімфанічнага аркестра, некалькіх хораў і музычных гуртоў, студэнцкі тэатр і рок-клуб.
Зноскі
- ↑ Университет Ювяскюля. Добро пожаловать - Study with us!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2013. Праверана 26 студзеня 2014.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ Рейтинг лучших вузов по версии QS: Хельсинкский университет на 69-ом месте // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 10 верасня 2013.(Праверана 20 красавіка 2026)
- ↑ Ювяскюля — центр беспрерывного образования Архівавана 30 снежня 2013.
- ↑ Janne Vilkuna: 75 vuotta museoiden hyväksi. Suomen museoliitto 1923—1998. Vammala: Suomen museoliitto, 1998. ISSN 0355-1741 ISBN 951-9426-21-3.
- ↑ Университет Ювяскюля по ошибке разместил в Интернете личные коды студентов // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 жніўня 2010.(Праверана 20 красавіка 2026)
- ↑ Президенту Ниинистё в честь день рождения вручена степень почетного доктора // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 24 жніўня 2013.(Праверана 20 красавіка 2026)
- ↑ Ювяскюля. Высшие учебные заведения(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2013. Праверана 26 студзеня 2014.
- ↑ Высококачественное образование. Университет Ювяскюля Архівавана 30 снежня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Ювяскюля- Універсітэт Ювяскюля (фін.) (англ.)