Універсітэт Яна Амоса Каменскага ў Празе
Выгляд
| Універсітэт Яна Амоса Каменскага ў Празе | |
|---|---|
| чэшск.: Univerzita Jana Amose Komenského Praha | |
| | |
| Арыгінальная назва | чэшск.: Univerzita Jana Amose Komenského Praha |
| Міжнародная назва | англ.: Jan Amos Komenský University Prague |
| Заснаваны | 2001 |
| Год закрыцця | 2023 |
| Тып | універсітэт |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Прага |
| Сайт | ujak.cz |
Універсітэт Яна Амоса Каменскага ў Празе (чэшск.: Univerzita Jana Amose Komenského Praha) — чэшская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт Яна Амоса Каменскага — гэта першая недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Чэхіі, якая атрымала статус універсітэта. Установа была створана як Вышэйшая школа Яна Амоса Каменскага ў 2001 годзе на базе былой Чэхаславацкай сацыялістычнай акадэміі (1965—1990) і Чэхаславацкага таварыства распаўсюджвання палітычных і навуковых ведаў (1952—1965).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра андрагогікі
- Кафедра замежных моў
- Кафедра эканомікі
- Кафедра медыяў
- Кафедра міжнародных адносін і дыпламатыі
- Кафедра права
- Кафедра спецыяльнай педагогікі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Digital Science GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286