Універсітэт абароны (Чэхія)
Універсітэт абароны | |
---|---|
чэшск.: Univerzita obrany | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Univerzita obrany |
Міжнародная назва | англ.: University of Defence |
Заснаваны | 2004 |
Размяшчэнне | Брно |
Сайт | unob.cz |
![]() |
Універсітэт абароны (чэшск.: Univerzita obrany) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.
Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўны ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Брно. Гэта адзіная ваенная ВНУ ў Чэшскай Рэспубліцы. Ён быў створаны 1 верасня 2004 года шляхам аб’яднання трох універсітэтаў — Ваеннай акадэміі ў Брно, Ваеннай школы сухапутных войскаў у Вышкаве і Ваенна-медыцынскай акадэміі Яна Евангеліста Пуркіне ў Градцы-Кралавым. Гэта вышэйшая навучальная ўстанова дзяржаўнага ўніверсітэцкага тыпу, якая, у адрозненне ад звычайных дзяржаўных ўніверсітэтаў, мае абмежаванае самакіраванне, не з’яўляецца юрыдычнай асобай, а арганізацыйным падраздзяленнем Міністэрства абароны Чэшскай Рэспублікі. Магчыма навучанне па праграмах бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры, як у вочнай, так і ў камбінаванай форме.
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт ваеннага кіраўніцтва
- Факультэт ваенных тэхналогій
- Факультэт ваеннай медыцыны
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт абароны (Чэхія)
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы