Універсітэт ветэрынарнай медыцыны і фармацыі ў Кошыцах
| Універсітэт ветэрынарнай медыцыны і фармацыі ў Кошыцах | |
|---|---|
| Univerzita veterinárskeho lekárstva a farmácie v Košiciach | |
| | |
| Арыгінальная назва | Univerzita veterinárskeho lekárstva a farmácie v Košiciach |
| Міжнародная назва | University of Veterinary Medicine and Pharmacy in Košice |
| Заснаваны | 1949 |
| Год закрыцця | 1952 |
| Студэнты | 2 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Кошыцы |
| Сайт | uvlf.sk |
Універсітэт ветэрынарнай медыцыны і фармацыі ў Кошыцах — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Кошыцах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Установа была створана 16 снежня 1949 года як Ветэрынарны каледж у Кошыцах. У 1952 годзе ён страціў сваю незалежнасць і быў уключаны ў створаны Сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Нітры. Установа зноў здабыла незалежнасць у 1969 годзе. У 1992 годзе яна была перайменавана ва Універсітэт ветэрынарнай медыцыны ў Кошыцах. Цяперашняя назва — з 2010 года.
Універсітэт добра абсталяваны; у ім ёсць аперацыйныя, трэнажорныя залы, назіральныя кабінеты, стайні і многае іншае. Універсітэт мае некалькі клінік: конную клініку, клініку жуйных жывёл, клініку свіней, клініку дробных жывёл і клініку птушак, экзатычных і дзікіх жывёл. Ва ўніверсітэце таксама ёсць марфалагічны, хімічны і фармацэўтычны павільёны, у якіх размешчаны адпаведныя кафедры.
Напрамкі навучання
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная ветэрынарная медыцына
- Фармацыя
- Гігіена харчавання
- Кіналогія
- Узаемаадносіны чалавека і жывёл і іх выкарыстанне ў каністэрапіі і іпатэрапіі
- Бяспека харчовых прадуктаў і кармоў
- Рынак і якасць прадуктаў харчавання
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы