Універсітэт лагістыкі Кюнэ
| Універсітэт лагістыкі Кюнэ — Вышэйшая школа прыкладных навук па лагістыцы і менеджменце | |
|---|---|
| ням.: Kühne Logistics University – Wissenschaftliche Hochschule für Logistik und Unternehmensführung | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Kühne Logistics University – Wissenschaftliche Hochschule für Logistik und Unternehmensführung |
| Заснаваны | 2010 |
| Тып | прыватная ВНУ |
| Прэзідэнт | Андрэас Каплан |
| Рэктар | Андрэас Каплан |
| Студэнты | 450 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Гамбург |
| Сайт | the-klu.org |
Універсітэт лагістыкі Кюнэ — Вышэйшая школа прыкладных навук па лагістыцы і менеджменце (ням.: Kühne Logistics University – Wissenschaftliche Hochschule für Logistik und Unternehmensführung) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова з сядзібай у горадзе Гамбург.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт кіруецца Некамерцыйным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Універсітэт лагістыкі Кюнэ», адзіным акцыянерам якога з’яўляецца Дабрачынны фонд Кюнэ, які знаходзіцца ў Швейцарыі. Гэты фонд садзейнічае развіццю адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама даследаванням і навуцы ў транспартнай індустрыі і лагістыцы.
Установа складаецца з двух факультэтаў: факультэта аперацый і тэхналогій і факультэта лідарства і менеджменту.
У цяперашні час у ВНУ налічваецца 22 прафесара, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне лагістыкі, менеджменту і карпаратыўнага кіравання.
Праграмы навучання
[правіць | правіць зыходнік]- Бакалаўр дзелавога адміністравання (міжнародны менеджмент, устойлівае кіраванне, кіраванне ланцугамі паставак, інфармацыйныя сістэмы кіравання)
- Магістр менеджменту (стварэнне кошту, лічбавая трансфармацыя)
- Магістр ў галіне глабальнай лагістыкі і сістэм кіравання ланцугамі паставак
- Магістр ў галіне кіравання глабальнымі ланцугамі паставак
- Магістр дзелавога адміністравання ў галіне лідарства і кіравання ланцугамі паставак
- Дактарантура (PhD)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт лагістыкі Кюнэ- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 10 мая 2019.