Універсітэт мастацтваў у Познані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэт мастацтваў у Познані
польск.: Uniwersytet Artystyczny w Poznaniu
Akademia Sztuk Pięknych w Poznaniu.jpg
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Artystyczny w Poznaniu
Міжнародная назва University of the Arts Poznan
Заснаваны 1919
Год закрыцця 1939
Рэарганізаваны 1946
Тып акадэмія мастацтваў
Рэктар Войцэх Хора
Студэнты 1 500
Размяшчэнне Познань
Юрыдычны адрас Аллея Марцінкоўскага 29,
60-967 г. Познань, Польшча
Сайт uap.edu.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Універсітэт мастацтваў у Познані (польск.: Uniwersytet Artystyczny w Poznaniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы культуры і мастацтваў, якая знаходзіцца ў Познані.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Паўстаў у 1919 годзе як Дзяржаўная школа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З'яўляецца адным з двух універсітэтаў мастацкага профілю, якія функцыянуюць у Польшчы. Галоўны будынак універсітэта, дзе змяшчаецца рэктарат, знаходзіцца ў цэнтры горада на рагу Алеі Караля Марцінкоўскага і вуліцы 23 лютага ў будынку даваеннага краёвага староства.

У 1996 годзе вучэльня атрымала статус акадэміі мастацтваў, а ў 2010 годзе - статус мастацкага ўніверсітэта.

Універсітэт мае агулам 6 навучальных будынкаў, размешчаных у самым цэнтры горада. У 2020 і 2021 гадах плануецца адкрыццё яшчэ аднаго аб'екта на вуліцы Шкіперскай і на вуліцы Мельжынскага. Да універсітэту таксама адносіцца плэнэрны дом у Скоках.

З кастрычніка 2016 года дзейнічае пяць універсітэцкіх галерэй, створаных у супрацоўніцтве з уладамі горада: галерэя "Вялікая сцэна UAP", галерэя "Малая сцэна UAP", галерэя "Curators'lab", галерэя дызайну і галерэя R20 (у цяперашні час галерэя "Адкрытая сцэна"). У 2020 годзе да іх далучылася галерэя факультэта жывапісу і малявання – Шэўская галерэя 16. У гарадскіх галерэях вучэльні праводзяцца выставы, у першую чаргу студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама семінары як для дзяцей, так і для дарослых.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт анімацыі і інтэрмедый
  • Факультэт архітэктуры і дызайну
  • Факультэт ўнутранай архітэктуры і сцэнаграфіі
  • Факультэт мастацкай адукацыі і куратарства
  • Факультэт графікі і візуальных камунікацый
  • Факультэт фатаграфіі
  • Факультэт жывапісу і малявання
  • Факультэт скульптуры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]