Універсітэт навук, мастацтваў і тэхналогій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Універсітэт навук, мастацтваў і тэхналогій
англ.: University of Science, Arts and Technology
Арыгінальная назва англ.: University of Science, Arts and Technology
Заснаваны 2003
Размяшчэнне Мантсерат, Брытанскія заморскія тэрыторыі
Сайт usat.edu

Універсітэт навук, мастацтваў і тэхналогій (англ.: University of Science, Arts and Technology) — прыватная медыцынская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай на востраве Мантсерат (Брытанскія заморскія тэрыторыі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт адкрыўся ў 2003 годзе з рэгістрацыяй у Каларада (ЗША), а кампус знаходзіцца ў Мантсераце. Вучэльня мае выпускнікоў, якія практыкуюць як у Злучаных Штатах, так і па ўсім свеце, і прымае як айчынных, так і замежных студэнтаў.

Глабальны альянс кадраў аховы здароўя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заяўляе, што вучэльня «поўнасцю акрэдытаваная Міністэрствам адукацыі Мантсерата» з 2003 года. Акрамя таго, школа ўключана ў Сусветны даведнік медыцынскіх школ Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Але, нягледзячы на гэта, у выпускнікоў вучэльні ёсць пэўныя складнасці з вызнаннем іх дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]