Універсітэт сучасных ведаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт сучасных ведаў
Університет сучасних знань
Арыгінальная назва Університет сучасних знань
Міжнародная назва University of Мodern Кnowledge
Заснаваны 2002
Тып прыватны ўніверсітэт
Прэзідэнт Юрый Анатольевіч Вядзернікаў
Выкладчыкаў 218
Метро Алімпійская
Юрыдычны адрас вул. Вялікая Васількіўская 57/3, 03150 г. Кіеў, Украіна
Сайт usz.org.ua

Універсітэт сучасных ведаў — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Кіеве і заснавана Таварыствам «Веды».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

31 студзеня 2002 года быў зацверджаны Статут універсітэта. А ў 2008 годзе Універсітэт сучасных ведаў быў прызнаны акрэдытаваным па статусе вышэйшай навучальнай установы III (трэцяга) ўзроўню. На сходзе універсітэта 16 мая 2002 года было створана два першых рэгіянальных падраздзяленні ў Вінніцкай вобласці. На працягу наступных двух гадоў універсітэт засноўвае рэгіянальныя падраздзяленні і вучэбна-кансультацыйныя цэнтры, якія функцыянуюць як ячэйкі Таварыства «Веды» ў Луцку, Ковелі, Краматорску, Данецку, Луганску, Запарожжы, Жмерынцы, Вінніцы, Жытоміры, Крапіўніцкім, Першамайску і Александрыі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кіеўскі кампус
  • Кіеўскі каледж
  • Крапіўніцкі інстытут
  • Крапіўніцкі каледж
  • Вінніцкі філіял
  • Данецкі філіял (г. Мірнаград)

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя спецыяльная адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Права
  • Журналістыка
  • Фінансы

Вышэйшая адукацыя І ступені (бакалаўр)[правіць | правіць зыходнік]

  • Менеджмент
  • Нейраменеджмент
  • Digital-менеджмент
  • Улік і падаткаабкладанне
  • Псіхалогія
  • Нейраўлік
  • Права

Вышэйшая адукацыя ІІ ступені (магістр)[правіць | правіць зыходнік]

  • Менеджмент
  • Права
  • псіхалогія
  • Юрыдычная псіхалогія

Аспіратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Права
  • Псіхалогія

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]