Універсітэт імя Лаёлы
Выгляд
Універсітэт імя Лаёлы | |
---|---|
ісп.: Universidad Loyola | |
Арыгінальная назва | ісп.: Universidad Loyola |
Заснаваны | 2010 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кордава |
Сайт | uloyola.es |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя Лаёлы (ісп.: Universidad Loyola) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у гарадах Кордава і Севілья ў аўтаномнай супольнасці Андалусія. Кантралюецца Каталіцкім Касцёлам, кіруецца Таварыствам Ісуса (езуітамі) і названы ў гонар заснавальніка ордэна езуітаў Ігнація Лаёлы.
Мае тры кампусы: адзін у Дос-Эрманас, іншы ў Кордаве і яшчэ адзін у Гранадзе. Універсітэт імя Лаёлы з’яўляецца часткай федэрацыі, якая аб’ядноўвае езуіцкія ўніверсітэты і ўніверсітэцкія цэнтры Іспаніі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт эканамічных і бізнес-навук
- Факультэт сацыяльных і гуманітарных навук
- Факультэт прававых і палітычных навук
- Тэалагічны факультэт
- Вышэйшая тэхнічная школа
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Лаёлы
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы