Універсітэт імя У. Ф. Мэсі
Выгляд
| Універсітэт імя У. Ф. Мэсі | |
|---|---|
| англ.: Massey University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Massey University |
| Заснаваны | 1928 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Кампус | Окленд, Уэлінгтан, Палмерстан-Норт |
| Сайт | massey.ac.nz |
Універсітэт імя У. Ф. Мэсі (англ.: Massey University) — новазеландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і кампусамі ў Оклендзе, Уэлінгтане і Палмерстан-Норт.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт уваходзіць у 250 лепшых універсітэтаў свету, а таксама 100 лепшых універсітэтаў у рэйтынгу ўстойлівага развіцця. У ім навучаецца каля 27 тысяч студэнтаў, 18 тысяч з якіх вучацца часткова або цалкам дыстанцыйна. Гэта адзіны ўніверсітэт у Новай Зеландыі, які прапануе дыпломы ў галіне авіяцыі і ветэрынарыі. Названы ў гонар былога прэм'ер-міністра Новай Зеландыі Уільяма Фергюсана Мэсі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа бізнесу
- Каледж творчых мастацтваў
- Каледж здароўя
- Каледж гуманітарных і сацыяльных навук
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Універсітэцкі каледж
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя У. Ф. Мэсі- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы