Уолвіш-Бей
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Уолвіш-Бей[1] — горад на паўднёва-заходнім узбярэжжы Афрыкі, галоўны порт Намібіі (85 тысяч чалавек у 2011 годзе).
З канца XIX стагоддзя Уолфіш-Бей быў захоплены брытанцамі для супрацьдзеяння планам Германіі ў рэгіёне. З таго часу порт належаў Вялікабрытаніі, а затым ПАР.
Уолфіш-Бей — сучасны партовы горад са змяшаным насельніцтвам; тут жыве шмат перасяленцаў з цэнтра і з поўдня краіны, але большасць мясцовых жыхароў складаюць працоўныя мігранты з Анголы, якія працуюць у порце. Порт служыць базай вялізнага рыбалоўчага флоту, які пастаўляе рыбу як на прадпрыемствы рыбнай прамысловасці ў горадзе, так і на плывучыя рыбакансервавыя заводы ў адкрытым моры. Чыгункай звязаны са сталіцай Намібіі — горадам Віндхук.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — карта Намібія