Уолес і Громіт: Птушыная помста
Уолес і Громіт: Птушыная помста![]() | |
---|---|
англ.: Wallace & Gromit: Vengeance Most Fowl[1] | |
![]() | |
Жанр | лялечны фільм[d] і кінакамедыя |
Рэжысёры | |
Аўтары сцэнарыя | |
Кампазітары | |
Аператар | |
Краіна | |
Дыстрыбутар | BBC і Netflix |
Працягласць | 79 хв.[2] |
IMDb | ID 17163970 |
«Уолес і Громіт: Птушыная помста» (англ.: Wallace & Gromit: Vengeance Most Fowl) — брытанскі паўнаметражны анімацыйны фільм 2024 года вытворчасці студыі Aardman Animations. Рэжысёрамі мультфільма выступілі Нік Парк і Мерлін Кросінгем.
Гэта шосты фільм пра Уолеса і Громіта, першы пасля «Справы аб хлебе і смерці» (2008) і другі поўнаметражны фільм пасля «Праклёну труса-пярэваратня» (2005).
Прэм’ера фільма «Уолес і Громіт: Птушыная помста» адбылася ў Амерыканскім інстытуце кінамастацтва 27 кастрычніка 2024 года. У Вялікабрытаніі фільм трансліраваўся на BBC One і BBC iPlayer 25 снежня, стаўшы другім па папулярнасці брытанскім фільмам з 2022 года; у міжнародным пракаце ён выйшаў на Netflix 3 студзеня 2025 года[3][4][5]. Фільм атрымаў 100% рэйтынг на вэб-сайце агрэгатара рэцэнзій Rotten Tomatoes і быў намінаваны ў катэгорыях мультфільмаў на прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і «Эні», а таксама перамог у гэтай катэгорыі на BAFTA і прэмія «Спадарожнік». Ён таксама атрымаў першую прэмію BAFTA за найлепшы дзіцячы і сямейны фільм, а таксама быў намінаваны на найлепшы брытанскі фільм на той жа цырымоніі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Верны сабака Громіт пачынае турбавацца аб сваім гаспадару Уолесе, які становіцца ўсё больш залежным ад уласных вынаходстваў. Апошнім з іх становіцца «разумны гном» — прылада, якая павінна была палегчыць жыццё, але нечакана пачынае развіваць уласны розум. Першапачаткова задуманы як памочнік, гном ператвараецца ў некантралюемую сілу, якая пагражае не толькі Уолесу, але і ўсім навокал. Громіту трэба будзе праявіць усю сваю мужнасць і кемлівасць, каб справіцца з новым ворагам, абараніць сябра і спыніць вынаходку, якая выйшла з-пад кантролю.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 31 кастрычніка 2024.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 31 кастрычніка 2024.
- ↑ First trailer for Wallace & Gromit: Vengeance Most Fowl sees old enemy return . The Independent. Праверана 16 кастрычніка 2024.
- ↑ McNamee, Michael Sheils. Wallace and Gromit return to face penguin nemesis . BBC News BBC (7 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2024. Праверана 7 чэрвеня 2024.
- ↑ Hibbs, James. Wallace & Gromit's Christmas 2024 return adds Peter Kay, Reece Shearsmith (англ.) . Radio Times (6 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2024. Праверана 7 чэрвеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уолес і Громіт: Птушыная помста на сайце «Internet Movie Database» (англ.)