Уолтэр Цьюксберы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Уолтэр Цьюксберы
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спрынт[d]
Нарадзіўся 21 сакавіка 1876(1876-03-21)
Памёр 24 красавіка 1968(1968-04-24)[1] (92 гады)
Грамадзянства
Рост 183 см
Вага 64 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Уолтэр Бердслі Цьюксберы (англ.: John Walter Beardsley Tewksbury; 21 сакавіка 1876, Эшлі, Пенсільванія — 24 красавіка 1968, Танкханак, Пенсільванія) — амерыканскі лёгкаатлет, двухразовы чэмпіён і трохразовы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1900.

Біяграфія і дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цьюксберы нарадзіўся ў Эшлі, Пенсільванія. Вучыўся ў Пенсільванскім універсітэце на стаматолага. Бегаючы за ўніверсітэцкую зборную, стаў пераможцам у чэмпіянатах Міжкаледжнай асацыяцыі амерыканскіх лёгкаатлетаў-аматараў у бегу на 100 і 200 метраў у 1898 і 1899 гадах.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Цьюксберы прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы. Ён спаборнічаў у пяці відах спаборніцтваў і ў кожным з іх выйграў медаль.

Спачатку 14 ліпеня Цьюксберы спаборнічаў у бегу на 100 м. Ён выйграў першы раўнд і паўфінал, але ў фінале заняў другое месца, саступіўшы свайму суайчынніку Фрэнку Джарвісу і атрымаўшы сярэбраны медаль. У той жа дзень ён пачаў спаборніцтвы ў бегу на 400 м з бар’ерамі. Цьюксберы выйграў паўфінал, а на наступны дзень, 15 ліпеня, выйграў фінал, палепшыўшы пры гэтым алімпійскі рэкорд на 3,4 секунды.

Таксама 15 ліпеня ён змагаўся ў бегу на 60 м. Ён стаў найлепшым у паўфінале, але ў заключнай гонцы саступіў Элвіну Крэнцлайну.

16 ліпеня Цьюксберы пачаў ужо сваё чацвёртае спаборніцтва, на гэты раз у бегу на 200 м з бар’ерамі. Ён заняў другое месца ў паўфінале, саступіўшы індыйцу Норману Прычарду, але прайшоў у фінальны забег, у якім заняў трэцяе месца.

Яго апошняе змаганне — бег на 200 м — прайшло 22 ліпеня. У паўфінальнай гонцы ён стаў другім, саступіўшы аўстралійцу Стэнлі Роўлі, але ў фінале стаў чэмпіёнам з вынікам 22,2 с.

Пасля гэтых Гульняў Цьюксберы адышоў ад спорту і адкрыў прыватную стаматалагічную клініку ў Танкханаку, Пенсільванія. Памёр там жа ва ўзросце 92 гадоў.

У 1996 годзе ён быў уключаны ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы.

Зноскі