Упа
Упа | |
---|---|
рус. Упа | |
![]() Упа ў Туле | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 345 км |
Басейн | 9 510 км² |
Расход вады | 40,2 м³/с (за 89 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Верхауп'е |
• Каардынаты | 53°35′51″ пн. ш. 37°56′43,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ака |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Куляшова |
• Каардынаты | 54°02′08,87″ пн. ш. 36°20′03,11″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Тульская вобласць |
Код у ДВР | 09010100312110000018857 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Упа́ (руск.: Упа) — рака ў Тульскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).
Даўжыня ракі 345 км, плошча вадазбору 9510 км². Бярэ пачатак на Валоўскім плато, каля сяла Верхауп’е[1]. Працякае ў межах Сярэднярускага ўзвышша. Да Тулы цячэ пераважна на поўнач, затым рака паварочвае на захад. Упадае ў Аку каля сяла Куляшова. Рэчышча Упы звілістае, шырынёй 30—40[1] м. Шырыня поймы 1,5—2[1] км.
Жыўленне ракі пераважна снегавое. Разводдзе з канца сакавіка да пачатку траўня. Расход вады (за 89 км ад вусця) — 40,2[2] м³/с, каля сяла Арлова — 41,1[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,297[1] км³/год. Рака замярзае ў канцы лістапада — снежні, адкрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка.
Прытокі: Мізгея, Глутня, Ватца, Плава, Рысня, Упка, Туліца, Бежка, Лебягожа, Упёрта і інш.
На Упе размешчаны гарады Савецк і Тула, пасёлак гарадскога тыпу Адоеў. Каля Савецка пабудавана вадасховішча (плошча 5,7 км²)[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)