Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
UNHCHR genf800px.jpg
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі арганізацыя ААН[d] і праваабарончая арганізацыя[d]
Кіраўнік Мішэль Бачэлет[2], Prince Zeid bin Ra'ad[d], Navanethem Pillay[d], Луіза Арбур, Bertrand Ramcharan[d], Sérgio Vieira de Mello[d], Мэры Робінсан і José Ayala Lasso[d]
Заснаванне
Дата заснавання 20 снежня 1993[1]
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the Sun of Peru‎
ohchr.org(англ.)

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, УВКПЧ (Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights, OHCHR) — агенцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якое адсочвае забяспячэнне і абарону правоў чалавека, гарантаваных Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.

Заснаванае ў 1993 г. Генеральнай Асамблеяй ААН. З’яўляецца галоўным структурным падраздзяленнем ААН па ахове правоў чалавека. Узначальваецца Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, які нясе асноўную адказнасць за дзейнасць ААН ў галіне правоў чалавека.

З 1 верасня 2008 г. пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека займае Наванетхем Пілэй (Navanethem Pillay) з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Упраўленне цесна супрацоўнічае з Саветам па правах чалавека ААН (UNHRC). Колькасць супрацоўнікаў Упраўлення налічвае каля 1 тысячы чалавек.

Расследаванне ў Тыграі[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2021 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што УВКПЧ з Эфіопскай камісіяй па правах чалавека (ЭКПЧ) дамовіліся правесці сумеснае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў зоне Тыграйскага канфлікту[3]. Як адзначалася ў ААН, яны будуць разглядаць «парушэнні правоў чалавека, учыненыя усімі бакамі ў кантэксце канфлікту ў Тыграі». УВКПЧ заявіла, што яно і ЭКПЧ падтрымліваюць пастаяннае партнёрства і падзяляюць мэты адказнасці за выкананне правоў чалавека. Першапачатковы этап расследавання быў запланаваны на трохмесячны перыяд[4][5].

У маі УВКПЧ і ЭКПЧ падпісалі пагадненне, у якім падрабязна апісаны «геаграфічны ахоп, пытанні расследавання і механізмы ўзаемадзеяння». Кожная з дзвюх камісій адабрала па шэсць чалавек для стварэння каманды з дванаццаці следчых. Былі таксама прызначаны супрацоўнікі па прававых пытаннях, гендэрных пытаннях, пытаннях бяспекі і перакладчыкі. Даніэль Бекэле, кіраўнік ЭКПЧ, заявіў, што яны не атрымоўвалі паведамленняў ад Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў (АКПЧН) аб магчымым супрацоўніцтве ў расследаванні[6].

Як пісала The Guardian, многія тыграйскія дзеячы негатыўна ўспрынялі ўдзел ЭКПЧ ў расследаванні[7], так як дадзеная структура падпарадкоўваецца ўладам і будзе прадузятай у адносінах да паўстанцаў[8][9].

Заявы па Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 2020 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала дакумент, падпісаны 13 экспертамі арганізацыі, у якім заявіла, што ім вядома пра 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, пазбаўленымі волі пасля «спрэчных прэзідэнцкіх выбараў» 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў. Паводле інфармацыі ААН, сваякі як мінімум шасці чалавек не ведаюць пра месцазнаходжанне і стан здароўя іх блізкіх, маюцца звесткі пра эпізоды гвалту над дзецьмі і жанчынамі, уключаючы сексуальны гвалт. Аўтары заявы заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасці і забяспечыць кампенсацыю ахвярам і іх сем’ям[10].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б UN Office of the High Commissioner for Human Rights Праверана 22 верасня 2020.
  2. Michelle Bachelet JeriaУпраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
  3. U.N. rights chief agrees to Ethiopia request for joint Tigray inquiry (18 сакавіка 2021).
  4. Probe announced into alleged Tigray rights violations: UN rights office. United Nations (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021.
  5. Ethiopia: The Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights and the Ethiopian Human Rights Commission to conduct a joint investigation with a view to a credible accountability process. OHCRC (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021.
  6. Joint team to start investigation in Tigray (15 мая 2021).
  7. Ethiopia's human rights chief as war rages in Tigray: 'we get accused by all ethnic groups' (2 чэрвеня 2021).
  8. Justice will not be served by a joint Ethiopian-UN inquiry into Tigray atrocities (12 красавіка 2021).
  9. 'I Didn't Expect to Make It Back Alive': An Interview With Tigray's Leader (3 ліпеня 2021).
  10. ААН аб’вясьціла аб 450 выпадках катаваньняў пасьля акцый пратэсту ў Беларусі Архівавана 2 верасня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]