Перайсці да зместу

Урад Літвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урад Літвы
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Літва
Штаб-кватэра
Сайт lrv.lt/lt/ (літ.)
lrv.lt/en/ (англ.)

Урад Літоўскай Рэспублікі — орган выканаўчай улады ў Літве.

Урад выконвае законы і пастановы Сейма і прэзідэнцкія ўказы, кіруе дзяржаўнай уласнасцю, вядзе нацыянальныя справы і сумесна з кіраўніком дзяржавы ажыццяўляе знешнюю палітыку краіны. Мае права заканадаўчай ініцыятывы, складае дзяржаўны бюджэт і прадстаўляе яго на зацвярджэнне парламенту. Паўнамоцтвы органа вызначаны ў Канстытуцыі і Законе аб урадзе.

Узначальвае ўрад прэм’ер-міністр, які прызначаецца прэзідэнтам з адабрэння Сейма. Ён з адабрэння кіраўніка дзяржавы фарміруе кабінет з 14 міністраў. Міністры падсправаздачныя Сейму і Прэзідэнту і непасрэдна падпарадкоўваюцца прэм’ер-міністру.[1][2]

У склад урада ўваходзяць наступныя міністэрствы: навакольнага асяроддзя[3], энергетыкі[4], эканомікі і інавацый[5], фінансаў[6], нацыянальнй абароны[7], культуры[8], сацыяльнага забяспячэння і працы[9], транспарту[10], аховы здароўя[11], адукацыі, навукі і спорту[12], юстыцыі[13], знешняй палітыкі[14], унутраных спраў[15], сельскай гаспадаркі[16].