Урад Рэспублікі Косава
Урад Рэспублікі Косава | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Рэспубліка Косава |
Папярэдняе ведамства | United Nations Interim Administration Mission in Kosovo[d] |
Сайт | rks-gov.net (алб.) (англ.) (серб.) |

Урад Косава (алб.: Qeveria e Republikës së Kosovës; сербск.: Влада Косова / Vlada Kosova) ажыццяўляе выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Косава.[a] Рэзідэнцыя ўрада знаходзіцца ў Прышціне.
У склад урада ўваходзяць урадавыя міністры, а ўзначальвае яго прэм’ер-міністр. Прэм’ер-міністра абірае Асамблея Рэспублікі Косава. Міністраў прызначае прэм’ер-міністр, а потым зацвярджае Асамблея.
Альбін Курці — цяперашні прэм’ер-міністр Косава. Яго ўрад, зацверджаны Асамблеяй і ўсталяваны 22 сакавіка 2021 года, складаецца з албанцаў, а таксама міністраў этнічных меншасцей Косава, сярод якіх баснійцы, цыгане, туркі і сербы. Нягледзячы на тое, што ва ўрад уваходзяць прадстаўнікі этнічных меншасцей, у ім дамінуе албанская большасць, якая аказвае найбольшы ўплыў на прыняццё рашэнняў.[1]
Кабінет міністраў[правіць | правіць зыходнік]
Пасада | Імя | Партыя | Пачатак тэрміну | |||
---|---|---|---|---|---|---|
Прэм’ер-міністр | Альбін Курці | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Першы намеснік прэм’ер-міністра | Беснік Біслімі | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Намеснік прэм’ер-міністра Міністр замежных спраў |
Доніка Гарвала-Шварц | Guxo | 22 сакавіка 2021 | |||
Намеснік прэм’ер-міністра | Эмілія Рэджэпі | Новая дэмакратычная партыя | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністр адміністравання і мясцовага самакіравання | Эльберт Красніці | Новая дэмакратычная ініцыятыва Косава | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністэрства па пытаннях вяртання і мясцовых супольнасцяў | Горан Ракіч | Сербскі спіс | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністр абароны | Армэнд Мехадж | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністр інфраструктуры і аховы навакольнага асяроддзя | Лібурн Алію | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністэрства фінансаў, працы і трансфертаў | Хекуран Мураці | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністр аховы здароўя | Арбен Віцыя | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністр культуры, моладзі і спорту | Хайрула Чэку | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністр юстыцыі | Альбулена Хаджыў | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністэрства адукацыі, навукі і тэхналогій | Арбэры Нагаўчы | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністр унутраных спраў і дзяржаўнага кіравання | Джалал Сфекла | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністр эканомікі | Артан Рызванолі | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі | Фатон Печы | Guxo | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністэрства гандлю, прадпрымальніцтва і прамысловасці | Разета Хайдары | Самавызначэнне | 22 сакавіка 2021 | |||
Міністр сельскага развіцця | Фікрым Дамка | Турэцкая дэмакратычная партыя Косава | 22 сакавіка 2021 | |||
[2] |
Зноскі
- ↑ GROWup - Geographical Research On War, Unified Platform. Ethnicity in Kosovo . ETH Zurich.
- ↑ Kabineti Qeveritar (алб.)(недаступная спасылка). Office of the Prime Minister of Kosovo. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2020. Праверана 21 красавіка 2021.