Урад Рэспублікі Сербскай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урад Рэспублікі Сербскай
скарочана — Урад РС
Выява лагатыпа
Герб Рэспублікі Сербскай
Агульная інфармацыя
Краіна
Папярэдняе ведамства Савета міністраў[1]
Штаб-кватэра Баня-Лука, плошча Рэспублікі Сербскай, д. 1
Прэм'ер-міністр Жэлька Цвіянавіч
Падведамны орган Генеральны сакратарыят  (серб.)
Сайт vladars.net

Урад Рэспублікі Сербскай (сербск.: Влада Републике Српске) — галоўны орган выканаўчай улады Рэспублікі Сербскай — энтытэта Босніі і Герцагавіны. Яго паўнамоцтвы ўсталяваны Канстытуцыяй РС і шэрагам законаў. Паводле закона, 8 міністраў павінны быць сербамі, 5 — башнякамі, 3 — харватамі. Прэм'ер-міністр можа таксама прызначыць аднаго міністра з прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Урад складаецца з прэм'ер-міністра, віцэ-прэм'ераў і шаснаццаці міністраў, якія абіраюцца паводле нацыянальнай квоты. Міністраў абірае Народная скупшчына РС, носьбіт заканадаўчай улады.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікам урада быў міністэрскі савет з 24 чалавек, створаны 20 снежня 1991 года[2]. Ён праіснаваў да 27 сакавіка 1992 года. Яму на змену прыйшоў першы ўрад, заснаваны 22 красавіка 1992 года ў Пале. Яго ўзначаліў Бранка Джэрыч, а складаўся яно з трох міністраў. На пасяджэнні ў Баня-Луцы 12 мая былі створаны яшчэ дзевяць міністэрстваў і вызначаны план працы. У кастрычніку таго ж года Джэрыч пайшоў у адстаўку з-за нязгоды з палітыкай міністраў Міча Станішычам і Мамчыла Мандзічам. Новым прэм'ер-міністрам стаў Уладзімір Лукіч.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. з 20 снежня 1991 года па 7 сакавіка 1992 года
  2. 20 лет правительству РС (серб.). Праверана 19 лістапада 2012.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]