Урад Сербіі
Урад Сербіі | |
---|---|
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Сербія |
Юрысдыкцыя | Сербія |
Дата стварэння | 2006 |
Папярэднія ведамствы |
Урад Югаславіі Урад Сербіі і Чарнагорыі |
Штаб-кватэра | Бялград, вул. Неманіна, 11 |
Прэм'ер-міністр | Аляксандр Вучыч |
Сайт | srbija.gov.rs |
Урад Сербіі (сербск.: Влада Србије / Vlada Srbije), афіцыйна Урад Рэспублікі Сербіі (сербск.: Влада Републике Србије / Vlada Republike Srbije), часта скарачаецца да словазлучэння сербскі ўрад (сербск.: Српска Влада / Srpska Vlada), з'яўляецца найвышэйшым органам выканаўчай улады ў Сербіі. Усе пытанні выканаўчай улады вырашаюцца Кабінетам міністраў, які ўзначальвае прэм'ер міністр. Цяперашні ўрад быў абраны 11 жніўня 2016 года.
Кабінет міністраў
[правіць | правіць зыходнік]Цяперашні кабінет быў абраны 11 жніўня 2016 года (зацверджаны большасцю галасоў Парламента). Кабінет міністраў другі раз запар узначальвае Аляксандр Вучыч. Ён складаецца з 19 членаў, 16 з якіх узначальваюць міністэрствы, а 3 з'яўляюцца т.зв. міністрамі без партфеля.[1]
Агенцтвы і ўпраўленні
[правіць | правіць зыходнік]Апрача міністэрстваў, Сербія мае 130 урадавых агенцтваў, што з'яўляецца сусветным рэкордам[2][3] і шэсць іншых урадавых устаноў:
- Упраўленне супрацоўніцтва з дыяспарай і сербамі рэгіёна (кіраўнік: Слаўка Драшкавіч)
- Упраўленне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю (кіраўнік: Івана Чыркавіч)
- Упраўленне еўрапейскай інтэграцыі (кіраўнік: Срдзян Майсторавіч)
- Упраўленне ўстойлівага развіцця слаба асвоеных раёнаў (Сулейман Углянін)
- Упраўленне правоў чалавека і меншасцей (Сузана Паунавіч)
- Упраўленне супрацоўніцтва з цэрквамі і рэлігійнымі арганізацыямі (Мілета Радоевіч)
- Упраўленне рэгулятыўнай рэформы і ацэнкі рэгулятыўнага ўплыву (Міра Пракопіевіч).[4]
Зноскі
- ↑ Serbia gets new government, ministers take oath of office (11 жніўня 2016). Праверана 12 August 2016.
- ↑ Srbija rekorder u broju agencija (серб.). B92 (17 снежня 2011).
- ↑ Republičke agencije, zavodi i druge organizacije (серб.).(недаступная спасылка)
- ↑ Serbian government (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 23 сакавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Урад Сербіі
- Афіцыйны сайт Урада Сербіі (серб.). Праверана 24 красавіка 2016.