Урад Яцанюка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ура́д Арсе́ня Яцаню́ка — назва, пад якой вядомы першы і другі пасля Еўрамайдану ўрад Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства урад ўзначальваецца прэм'ер-міністрам краіны, якім на перыяд з лютага 2014 г. па красавік 2016 г. быў прызначаны Арсеній Яцанюк.

Новы ўрад краіны неўзабаве быў прызнаны большасцю краін міжнароднай супольнасці, у прыватнасці канцлерам Германіі Ангелай Меркель, прэм'ер-міністркай Латвіі Лаймдатай Страўюма і прэм'ер-міністрам Літвы Альгірдасам Буткявічусам, якія 27 лютага гэтага ж года афіцыйна павіншавалі Арсеня Яцанюка з прызначэннем на пасаду[1][2][3]. У той жа дзень віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ЗША выражае падтрымку часоваму ўраду краіны на чале з Яцанюком[4][5][6][7]. Між іншым, падзеі, у выніку якіх быў сфарміраваны новы ўрад краіны, былі асуджаны Расіяй як незаконны пераварот, падобныя ацэнкі выказалі таксама прадстаўнікі ўладаў на Крымскім паўвостраве. Гэта, у сваю чаргу, што стала прычынай працягу г.зв. Крымскага крызісу, у якім актыўны ўдзел узялі прарасійскія ўладавыя структуры рэгіёна пры падтрымцы Расіі[8][9][10][11].

Утварэнне[правіць | правіць зыходнік]

У канцы лістапада 2013 года ў Кіеве, а потым па ўсёй тэрыторыі краіны пачаўся шэраг антыўрадавых дэманстрацый, якія, незважаючы на некалькі перыядаў своеасаблівага згасання пратэстаў, развіліся ў буйныя антыўрадавыя выступленні. Урэшце ў выніку пратэстаў тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч уцёк з краіны, і 21 лютага 2014 Вярхоўная Рада Украіны, карыстаючыся вернутай на той момант Канстытуцыяй 2004 года, зацвердзіла імпічмент Януковіча і надала паўнамоцтвы спікера Рады і выканаўца абавязкаў прэзідэнта краіны аднаму з лідараў апазіцыі, Аляксандру Турчынаву[12].

Упершыню ўрад быў прадстаўлены на галоўным месцы пратэстаў Еўрамайдана, Майдане Незалежнасці 26 лютага[13], на наступны дзень склад ураду быў зацверджаны на чарговай сесіі Вярхоўнае Рады[14][15]. У складзе новага ўрада не было прадугледжана ніводнае пасады для прадстаўнікоў партыі УДАР, у тым ліку і для яе лідара, Віталя Клічко[16][17], у выніку чаго прадстаўнікі партыі адмовіліся ад фарміравання новага ўрада[18].

У першы дзень утварэння новага ўрада 250 дэпутатаў з партый Бацькаўшчына, УДАР і Свабода ўтварылі дэпутацкія фракцыі Эканамічнае развіццё і Суверэнная Еўрапейская Украіна[19].

Новы ўрад не выказваў жадання па далучэнні Украіны да НАТА[20].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзены пералік новых членаў ураду Украіны. Выканаўцы абавязкаў указаныя курсівам.

Пасада Партыя Займае[14][21]
Прэм'ер-міністр Бацькаўшчына Арсеній Яцанюк
Першы віцэ-прэм'ер-міністр Незалежны Віталь Ярэма
Віцэ-прэм'ер-міністр УА Свабода Аляксандр Сыч
Віцэ-прэм'ер-міністр Незалежны Уладзімір Гройсман
Міністр юстыцыі Бацькаўшчына Павел Пятрэнка
Міністр замежных спраў Незалежны Андрэй Дзяшчыца
Міністр фінансаў Незалежны Аляксандр Шлапак
Міністр сацыяльнай палітыкі Бацькаўшчына Людміла Дзянісава
Міністр аховы здароўя Актывісты Еўрамайдана Алег Мусі
Міністр эканамічнага
развіцця і гандлю
Незалежны Павел Шарамета[22]
Міністр адукацыі і навукі Незалежны Сяргей Квіт
Міністр культуры Актывісты Еўрамайдана Яўген Нішчук[22]
Міністр абароны УА Свабода Ігар Ценюх (да 25 сакавіка)
Незалежны Міхаіль Коваль
Міністр унутраных спраў Бацькаўшчына Арсэн Авакаў
Міністр аграрнай палітыкі і харчавання УА Свабода Ігар Швайка
Міністр паліва і энергетыкі Юрый Продан
Міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў УА Свабода Андрэй Махнюк
Міністр інфраструктуры Бацькаўшчына Максім Бурбак
Міністэрства моладзі і спорту Актывісты Еўрамайдана Дзмітрый Булатаў
Сакратар Кабінета міністраў Украіны Бацькаўшчына Астап Семярак[23]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Афіцыйная старонка Федэральнага Ураду Германіі. Stabilising Ukraine's economy. — 2014.
  2. Нацыянальнае навінавае агенцтва Латвіі. PM Straujuma offers her congratulations to new government in Ukraine. — 2014.
  3. The Lithuania Tribune. PM Butkevičius congratulates Ukraine’s new Prime Minister. — 2014.
  4. Matthew Bodner. New Ukraine Government Has White House's Support, U.S. Vice President Says. — 2014.
  5. Associated Press. Joe Biden calls new Ukraine leader, pledges support // Politico. — 2014.
  6. Voice of America. Biden: U.S. Supports Ukraine's New Government. — 2014.
  7. Reuters. Vice President Biden calls Ukraine PM Yatseniuk, pledges U.S. support. — 2014.
  8. CNN. Demonstrators rally as Crimea crisis mounts. — 2014.
  9. The Independent. Ukraine crisis: How do you solve a problem like Crimea?. — 2014.
  10. The Washington Post. Transcript: Putin defends Russian intervention in Ukraine. — 2014.
  11. BBC News. Ukraine crisis: Crimea parliament asks to join Russia. — 2014.
  12. Радыё Свабода. Турчынаў выконвае абавязкі прэзідэнта Украіны. — 2014.
  13. BBC News. Ukraine crisis: Yatsenyuk is PM-designate, Kiev Maidan told. — 2014.
  14. 14,0 14,1 Інтэрфакс-Украіна. Ukrainian parliament endorses new cabinet. — 2014.
  15. Сегодня.ua Рада назначила новый Кабмин.
  16. James Marson. Protest Leaders Pick Activists for 'Government of Unity'. — 2014.
  17. BBC News. Ukraine crisis: Key players. — 2014.
  18. Harriet Salem. Who exactly is governing Ukraine? // The Guardian. — 2014.
  19. Інтэрфакс-Украіна. 250 MPs sign up to join coalition - Turchynov. — 2014.
  20. Інтэрфакс-Украіна. Deschytsia states new government of Ukraine has no intention to join NATO. — 2014.
  21. Інтэрфакс-Украіна. Maidan nominates Yatseniuk for prime minister. — 2014.
  22. 22,0 22,1 Maidan's Council agrees candidates for ministers of culture, economy, youth and sports, Інтэрфакс-Украіна
  23. У спісах на зацвярджэнне ўказаны як «Яўген Семярак».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Дзеючы Кабінет міністраў Украіны