Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына
Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Віктар Анатолевіч Какшароў[d] |
Студэнты | 57 000 |
Узнагароды | |
Сайт |
urfu.ru/ru/ (руск.) urfu.ru/en/ (англ.) |
![]() |
Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына (руск.: Уральский федеральный университет имени первого Президента России Б. Н. Ельцина) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Екацярынбург.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Уральскі федэральны ўніверсітэт быў адкрыты ў 1920 годзе дэкрэтам Савета Народных Камісараў СССР як Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1925 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Уральскі політэхнічны інстытут.
Уральскі політэхнічны інстытут у сваю чаргу ў 1930 годзе быў падзелены на 10 галіновых інстытутаў, але ў 1934 Уральскі політэхнічны інстытут быў адноўлены, але як Уральскі індустрыяльны інстытут. У гэтым жа годзе інстытуту было прысвоена імя Сяргей Кірава.
У 1931 годзе ў Свярдлоўску таксама быў створаны Свярдлоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (якому ў 1936 годзе было прысвоена імя Максіма Горкага). Такім чынам у 1930-х гадах у Свярдлоўску размяшчалася дзве вышэйшых навучальных установы.
У 1945 годзе Свярдлоўскі дзяржаўны універсітэт імя М. Горкага быў перайменаваны ў Уральскі дзяржаўны універсітэт імя М. Горкага. У сваю чаргу, у 1948 годзе Уральскі індустрыяльны інстытут быў зноў перайменаваны ў Уральскі політэхнічны інстытут (УПІ).
24 снежня 1992 года УПІ быў ператвораны ў Уральскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт (УДТУ), а ў 2000 годзе перайменаваны ў Уральскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт — УПІ. 23 красавіка 2008 года УДТУ-УПІ было прысвоена імя яго выпускніка Барыса Ельцына.[1]
Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына быў заснаваны па ўказе Прэзідэнта РФ Мядзведзева 21 кастрычніка 2009 года. У 2011 годзе УрФУ быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта.[2]
Структура[правіць | правіць зыходнік]
У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:[3]
- Вышэйшая інжынерная школа
- Вышэйшая школа эканомікі і менеджменту
- Інстытут будаўніцтва і архітэктуры
- Інстытут дзяржаўнага кіравання і прадпрымальніцтва
- Інстытут новых матэрыялаў і тэхналогій
- Інстытут прыродазнаўчых навук і матэматыкі
- Інстытут радыёэлектронікі і інфармацыйных тэхналогій
- Інстытут тэхналогій адкрытай адукацыі
- Інстытут фізічнай культуры, спорту і маладзёжнай палітыкі
- Інстытут фундаментальнай адукацыі
- Навучальны ваенны цэнтр
- Спецыялізаваны вучэбна-навуковы цэнтр
- Уральскі гуманітарны інстытут
- Уральскі энергетычны інстытут
- Факультэт ваеннага навучання
- Фізіка-тэхналагічны інстытут
- Хіміка-тэхналагічны інстытут
- Цэнтр дадатковай прафесійнай адукацыі