Ураш Прэдзіч
Ураш Прэдзіч | |
---|---|
сербск.: Урош Предић | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1857 ці 7 снежня 1857[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 лютага 1953 ці 12 лютага 1953[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Уплыў | Christian Griepenkerl[d] |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Ураш Прэдзіч (сербск.: Урош Предић, 25 лістапада (7 снежня) 1857, Орлават — 11 лютага 1953, Бялград) — сербскі жывапісец, вядомы мастак-рэаліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Ураш Прэдзіч скончыў гімназію ў Панчаве (пазней гэтая школа стала насіць яго імя). Да 1885 года вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў[2]. Напісаў 13 карцін міфалагічнага зместу для будынка аўстрыйскага парламента.
У 1885 годзе вярнуўся ў Орлават, дзе напісаў серыю карцін з жыцця аднавяскоўцаў. Працаваў таксама ў Нові-Садзе[2]. З 1909 года да канца свайго жыцця жыў і працаваў у Бялградзе.
Адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт таварыства «Лада» ў 1904 годзе і Асацыяцыі мастакоў у Бялградзе ў 1919 г[2].
Памёр у 1953 годзе на 96-м годзе жыцця. Па жаданні мастака, яго пахавалі на могілках у Орлаваце.[3]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Самая вядомая карціна Прэдзіча — «Косаўская дзяўчына» (1919), прысвечаная бітве на Косавам поле. Творы: «Вясёлая кампанія» (1887), «Сірата на магіле маці» (1888), «Герцагавінскія бежанцы» (1889), «Каля крыніцы»; партрэты («Слабадан Яванавіч», 1930 г.; «Міхайла Петравіч», 1943) і інш. Распісваў іканастасы. Правёў вялікую колькасць выставак у краіне і за мяжой[2].
-
"Вясёлая кампанія", 1889. Нацыянальны музей у Бялградзе
-
"Сірата магіле маці", 1888
-
"Герцагавінскія бежанцы", 1889
-
"Слабадан Яванавіч", 1930
-
"Міхайла Петравіч", 1943
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в г ПРЕДИЧ, Урош
- ↑ Šest decenija od smrti Uroša Predića (серб.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ураш Прэдзіч
- Біяграфічная даведка на сайце art.mirtesen.ru (руск.)
- Біяграфічная даведка і галерэя Архівавана 22 ліпеня 2009. (серб.)
- Біяграфія на сайце Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Архівавана 21 мая 2011. (серб.)
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся 7 снежня
- Нарадзіліся ў Транслейтаніі
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі 12 лютага
- Памерлі ў Бялградзе
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Сербіі
- Мастакі-рэалісты
- Нарадзіліся ў Сербіі