Урбэн Жан Жазеф Левер’е
Урбэн Жан Жазеф Лувер'е (фр. Urbain Jean Joseph Le Verrier; (11 сакавіка 1811, Сен-Ло — 23 верасня 1877, Парыж) — французскі матэматык, які займаўся нябеснай механікай. Вялікую частку свайго жыцця прапрацаваў у Парыжскай абсерваторыі.
Навукова-даследчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Політэхнічную школу ў Парыжы (1833). 3 1854 дырэктар Парыжскай абсерваторыі.
Навуковыя працы па нябеснай механіцы і тэорыі руху вялікіх планет Сонечнай сістэмы. На аснове даследавання ўзбурэнняў Урана вызначыў (1846, незалежна ад Дж. К. Адамса) арбіту і становішча планеты, названай Нептунам (адкрыта ў 1846 нямецкім астраномам І. Г. Гале). Адкрыў векавы рух перыгелія Меркурыя, што знайшло тлумачэнне ў агульнай тэорыі адноснасці.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Найгалоўныя складанні Левер'е сабраны ў заснаваных ім «Annales de l’Observatoire de Paris», якіх ён паспеў выдаць 14 т. «Мемуараў» (1855—76), апроч «Назіранняў»; апошніх выдадзена 22 т. (1858—1867).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Левер'е быў узнагароджаны Залатым Медалем Каралеўскага Астранамічнага Таварыства ў 1868 годзе і зноў у 1876 годзе.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У садзе парыжскай абсерваторыі пастаўлены помнік
- названы яго імем:
- Кратар на Месяцы
- Кратар на Марсе
- Кольца Нептуна
- Астэроід 1997 Левер'е
Зноскі
- ↑ а б senat.fr
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Леверье Урбен Жан Жозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://english.turkcebilgi.com/Neptune+(planet)
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/news/magazine-14081162
- ↑ Urbain-Jean-Joseph Le Verrier // Encyclopædia Britannica
- ↑ Les professeurs des facultés des lettres et des sciences en France au XIXe siècle (1808-1880)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ а б https://journals.openedition.org/insitu/32580 — С. 11.
- ↑ verschiedene Autoren Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della Svizzera — Bern: 1998. Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ а б (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18472646 Праверана 3 лютага 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Левер'е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1811 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 1877 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выкладчыкі Сарбоны
- Выпускнікі Політэхнічнай школы
- Члены Парыжскага філаматычнага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы Францыі
- Матэматыкі Францыі
- Астраномы XIX стагоддзя
- Узнагароджаныя медалём Коплі