Урок анатоміі доктара Тульпа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Rembrandt - The Anatomy Lesson of Dr Nicolaes Tulp.jpg
Рэмбрант
Урок анатоміі доктара Тульпа. 1632
De anatomische les van Dr. Nicolaes Tulp
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Памеры 216.5 × 169.5 см
Маўрыцхёйс, Гаага, Нідэрланды
(інв. 1467)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Урок анатоміі доктара Тульпа — карціна працы Рэмбранта, напісаная алеем на палатне ў 1632 годзе. Захоўваецца ў музеі Маурыцхёйс ў Гаазе, Нідэрланды. Карціна разглядаецца як адзін з ранніх шэдэўраў Рэмбранта.

Карціна ўяўляе сабой групавы партрэт амстэрдамскай гільдыі хірургаў. Цэнтральная постаць — доктар Нікалас Тульп, які тлумачыць калегам будову мускулатуры рукі. Некаторыя з дактароў-гледачоў сплочвалі адмысловы ўнёсак за ўключэнне ў карціну.

Карціна падпісана ў левым верхнім вуглу Rembrandt. f[ecit] 1632. Верагодна, гэта першы выпадак, калі Рэмбрант падпісаў карціну поўным іменем (у яго першапачатковым выглядзе) у адрозненне ад манаграмы RHL (Rembrandt Harmenszoon of Leiden), што з’яўляецца прыкметай яго ўзрастаючай мастацкай упэўненасці.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адлюстраваная падзея можа быць датавана 31 студзеня 1632 года: гільдыя хірургаў Амстэрдама, афіцыйным гарадскім анатомам якога быў Тульп, дазваляла праводзіць толькі адну публічную аўтапсію ў год, а анатамавацца магло толькі цела пакаранага смерцю злачынца.[1]

Урокі анатоміі былі даволі звыклай падзеяй у XVII стагоддзі і праходзілі ў лекцыйных залах, якія былі ўласна тэатрамі, для студэнтаў, калег і шырокай публіцы, якой дазвалялася наведваць урокі за асобную плату за ўваход. На карціне гледачы адпаведным чынам апранутыя. Лічыцца, што самы верхні (не трымае паперы) і першы злева гледачы былі дададзеныя да малюнка пазней.[2]

Кожныя 5-10 гадоў Гільдыя хірургаў замаўляла партрэт вядучым партрэтыстам; Рэмбранту гэта задача была даручана, калі яму было ўсяго 26 гадоў, і ён толькі прыбыў у Амстэрдам. Гэта была яго першая буйная замова ў Амстэрдаме. Кожны з людзей, якія ўваходзяць у партрэт, павінен быў заплаціць пэўную суму грошай, каб быць уключаным у твор, а цэнтральныя постаці (у дадзеным выпадку доктар Тульп) верагодна плацілі нават удвая больш. У сваёй працы Рэмбрант кардынальна пайшоў насуперак жанравым ўмоўнасцям, уласцівым выяўленчаму мастацтву таго часу. Так, ён змясціў ў цэнтры карціны труп цалкам (падобна як у іканаграфіі Хрыста), стварыў не проста партрэт, але і драматычную мізансцэну.

Вобраз Рэмбранта з’яўляецца выдумкай: на тыповым уроку анатоміі хірург пачынаў з адкрыцця грудной клеткі і паражніны, паколькі ўнутраныя органы найбольш хутка разлагаюцца. Таксама на карціне адсутнічае падрыхтоўшчык, задачай якога было падрыхтаваць цела да ўрока. У XVII стагоддзі такі важны навуковец, як доктар Тульп, не займаўся б сам разразаннем і ўскрыццём трупа. Гэтая праца лічылася крывавай і лакейскай, таму такія задачы пакідаліся іншым. Менавіта з гэтай прычыны на здымку няма рэжучых інструментаў. Замест гэтага мы бачым у правым ніжнім куце велізарны адкрыты падручнік па анатоміі, магчыма, De humani corporis fabrica (Аб будове чалавечага цела) 1543 года Андрэаса Везалія.

Труп[правіць | правіць зыходнік]

Труп на стале — злачынца Арыс Кінт (псеўданім Адрыян Адрыянзун), які быў асуджаны за ўзброены грабеж і прысуджаны да смерці праз павешанне. Ён быў пакараны смерцю раней у той жа дзень перад урокам.[3] Твар трупа часткова заценены[1] — намёк на umbra mortis (цень смерці). Гэты прыём Рэмбрант нярэдка выкарыстоўваў у сваіх працах.

Пупок трупа ў форме літары R

Французскі гісторык мастацтва Жан-Мары Кларк адзначае, што пуп трупа мае форму вялікай літары R, і звязвае гэта назіранне з тым, што ў 1632 годзе Рэмбрант інтэнсіўна працаваў над сваім подпісам, паслядоўна выкарыстоўваючы тры розныя яго тыпы, перш чым ў 1633 годзе канчаткова спыніўся на подпісе ў выглядзе свайго першага імя.[4]

Медыцынскія спецыялісты адзначаюць дасканалую адпаведнасць цягліц і сухажылляў, намаляваных 26-гадовым Рэмбрантам. Невядома, адкуль ён атрымаў такія веды. Не выключана, што ён скапіраваў дэталі з анатамічнага падручніка. Аднак у 2006 годзе галандскія даследчыкі ўзнавілі сцэну з трупам мужчыны і выявілі некалькі разыходжанняў у левым перадплеччы ў параўнанні з сапраўдным трупам.[5][6]

У межах даследаванняў 2007 года амерыканскі мастак і анатам Дэвід Дж. Джакоў і яго калегі прадэманстравалі, што загадкавы белы шнур, які праходзіць ад локця да мезенца трупа і доўгі час лічыўся альбо варыянтам локцевага нерва, альбо мастацкай памылкай, хутчэй за ўсё ёсць сухажылле анамальнай мышцы перадплечча — дадатковай мышцы разгінальніка мезенца.[7]

Звязаныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Карціна Урок анатоміі доктара Дэймана, напісаная Рэмбрантам у 1656 годзе, прызначалася для паказу ў Анатамічнай Зале ў Амстэрдаме разам з Урокам анатоміі доктара Тульпа.[8] Дэйман быў непасрэдным пераемнікам Тульпа на пасадзе praelector chirugic et anatomie. Карціна была пашкоджана агнём у 1723 годзе, і захаваўся толькі яе цэнтральны фрагмент.
  • Каля 1856 года Эдуард Манэ наведаў Гаагу і зрабіў невялікую дакладную копію Урока Анатоміі, якую перадаў свайму лекару доктару Сірэдзі.[9]
Урок анатоміі доктара Нікаласа Тульпа (Універсітэт Эдынбурга)
  • Менш падрабязная копія Урока анатоміі доктара Нікаласа Тулпа невядомага мастака знаходзіцца ў калекцыі твораў выяўленчага мастацтва ва Універсітэце Эдынбурга.

У папулярнай культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Відэагульня Deus Ex: Human Revolution (2011) спасылаецца на карціну як у гульнявых партрэтах, якія можна знайсці на сцяне, так і ў асобным кінематаграфічным трэйлеры, у якім доктар Нікалас і яго студэнты вывучаюць галоўнага героя Адама Джэнсена ў якасці мерцвяка, абвугленыя скалечаныя рукі якога ў самой гісторыі ампутуюцца і замяняюцца механічнымі канечнасцямі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Нататкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Rachlin, Harvey (2007). Scandals, Vandals and Da Vincis. Chrysalis Books. pp. 55–61. ISBN 978-1-86105-878-2. https://books.google.com/books?id=3VoL3-rMmZQC&pg=PA55. 
  2. Delaney, Samuel R. (2011). Silent Interviews: On Language, Race, Sex, Science Fiction, and Some Comics--A Collection of Written Interviews. Wesleyan University Press. https://books.google.com/books?id=0alRH-n1SpYC&pg=PA98&dq=%22Adriaan+Adriaanszoon%22&hl=en&sa=X&ei=rC5nUYumJo31iQKdi4GACQ&ved=0CDcQ6AEwAg#v=onepage&q=%22Adriaan%20Adriaanszoon%22&f=false. 
  3. O'Bryan, C. Jil (2005). Carnal Art. University of Minnesota Press. pp. 64–67. ISBN 978-0-8166-4322-6. https://books.google.com/books?id=x1KEO_H34EcC&pg=PA64. 
  4. Michiel Koolbergen, «De R van Rembrandt. Waarheen wijst de tang van dokter Tulp?» Trouw, 31 January 1992, 13; this article appeared on the 360th anniversary of the original anatomy lesson by Dr. Tulp. See also, http://www.rembrandt-signature-file.com/remp_texte/remp051.pdf
  5. IJpma, Frank F.A.; Van De Graaf, Robert C.; Nicolai, Jean-Philippe A.; Meek, Marcel F. (2006). "The Anatomy Lesson of Dr. Nicolaes Tulp by Rembrandt (1632): A Comparison of the Painting With a Dissected Left Forearm of a Dutch Male Cadaver". J Hand Surg [Am] 31 (6): 882–891. doi:10.1016/j.jhsa.2006.02.014. http://www.handsurg.eu/resources/rembrandt_en.pdf. 
  6. IJpma FF, van de Graaf RC, Nicolai JP, Meek MF. "[The anatomy lesson of Dr Nicolaes Tulp by Rembrandt (1632) and the findings during dissection of the forearm of a cadaver: anatomical discrepancies]". Ned Tijdschr Geneeskd 150 (50): 2756–65. 
  7. Jackowe DJ, Moore MK, Bruner AE, Fredieu JR (Nov 2007). "New insight into the enigmatic white cord in Rembrandt's The Anatomy Lesson of Dr. Nicolaes Tulp (1632)". J Hand Surg Am 32 (9): 1471–6. doi:10.1016/j.jhsa.2007.07.006. 
  8. Choulant, Ludwig; Frank, Mortimer; Garrison, Fielding Hudson; Streeter, Edward Clark (1852). History and bibliography of anatomic illustration in its relation to anatomic science and the graphic arts. The University of Chicago press. https://books.google.com/books?id=-5oT1Zv9\_BIC. 
  9. Christie’s Impressionist & Nineteenth Century Art. Catalog, p. 62, 24 June 1988.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]