Перайсці да зместу

Уроцлаўская архідыяцэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уроцлаўская архідыяцэзія
лац.: Archidioecesis Vratislaviensis
Герб
Рымскі абрад
Галоўны горад
Краіна
Дата заснавання 13 жніўня 1930
Кафедральны сабор Уроцлаўскі сабор
Мітраполія Уроцлаўская мітраполія[d]
Тытул іерарха архібіскуп урацлаўскі[d]
Іерарх Юзаф Купны[d]
Плошча дыяцэзіі
  • 8 850 км²
Насельніцтва дыяцэзіі
  • 1 194 507 чал. (2017)
Колькасць каталікоў 955 605
Афіцыйны сайт archidiecezja.wroc.pl
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уроцлаўская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Vratislaviensis, польск.: Archidiecezja wrocławska) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Уроцлаў (Польшча).

З моманту свайго заснавання ў якасці дыяцэзіі ў 1000 годзе і да 1821 года ўваходзіла ў склад Гнезненскай мітраполіі ў Вялікай Польшчы. З 1821 па 1930 год падпарадкоўвалася непасрэдна Апостальскай Сталіцы.

Дыяцэзія з цэнтрам ва Уроцлаве была ўтворана ў X стагоддзі, вылучыўшыся з дыяцэзія Майсена. Першапачаткова епархія ўваходзіла ў Гнезненскую мітраполію. У XIV стагоддзі імператар Карл IV неаднаразова спрабаваў далучыць епархію да мітраполіі Прагі, але ён заўсёды сутыкаўся з упартым супрацівам з боку арцыбіскупаў Гнезна, якія не жадалі аддаваць Уроцлаў у іншую мітраполію.

У XV стагоддзі біскупы Уроцлава сутыкнуліся з моцным уплывам пратэстантызму з Германіі і гусіцтва з Чэхіі. Не заўсёды паспяхова супраціўляючыся гэтым плыням, якія набіралі сілу ў епархіі, біскупы звярталіся за падтрымкай да імператара, але не знаходзілі належнай дапамогі з-за знешняй пагрозы турэцкага ўварвання, якое моцна адцягвала ўвагу манарха ад унутраных праблем. У барацьбе з ідэямі пратэстантызму і гусіцтвы важную ролю адыгралі езуіты, якія ў гэты час развілі бурную агульнаадукацыйную і прапаведніцкую дзейнасць у епархіі.

У 1596 годзе ў дыяцэзіі адбыўся канфлікт паміж імператарам і біскупам, які быў вымушаны з-за ціску імператара пайсці ў адстаўку. У канцы XVII стагоддзя ўзнікла такая сітуацыя, калі імператар адмовіўся прызнаць паўнамоцтвы новапрызначанага біскупа, прызначыўшы на кафедру свайго кандыдата. У пачатку XVIII стагоддзя епархіі былі вернуты многія храмы, якія былі раней секулярызаваны з-за палітыкі іосіфізму. 16 ліпеня 1821 года Рымскі папа Пій VII выдаў булу, якой далучыў да епархіі Уроцлава частку тэрыторыі апостальскага вікарыята Паўночнай Германіі.

У 1918 годзе пасля аднаўлення Польскай дзяржавы 45 парафій епархіі апынуліся на тэрыторыі Прусіі. Для духоўнага акармлення вернікаў, якія пражывалі на гэтай тэрыторыі, была створана апостальская дэлегатура, якая пазней была пераўтворана ў тэрытарыяльную прэлатуру Шнайдэмюля.

28 кастрычніка 1925 года дыяцэзія Уроцлава перадала частку сваёй тэрыторыі новай дыяцэзіі Чэнстаховы. 13 жніўня 1930 года Рымскі папа Пій XI выдаў булу, якой перадаў частку тэрыторыі дыяцэзіі Уроцлава новай дыяцэзіі Берліна. У гэты ж дзень дыяцэзія Уроцлава была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі.

28 чэрвеня 1972 года архідыяцэзія Уроцлава перадала частку сваёй тэрыторыі на карысць узвядзення апостальскай прэфектуры Гёрліца і дыяцэзіі Аполе. У 1978 годзе архідыяцэзія Уроцлава перадала частку сваёй тэрыторыі архідыяцэзіі Оламаўца.

25 сакавіка 1992 года Рымскі папа Ян Павел II выпусціў булу, якой перадаў частку тэрыторыі архідыяцэзіі Уроцлава новым епархіям Каліша і Лягніцы. 24 лютага 2004 года частка тэрыторыі архідыяцэзіі Уроцлава адышла да дыяцэзіі Свідніцы.