Нямцэвічы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Урсын-Нямцэвічы)
Нямцэвічы (Урсын-Нямцэвічы) — шляхецкі род герба «Равіч». Вядомы з XVI ст., валодалі маёнткамі ў Берасцейскім, Новагародскім, Віленскім ваяводствах. З XVII ст. карысталіся прыдомкам Урсын, які з'яўляеццая алюзіяй на выяву ў гербе мядзведзя (лац.: ursus).
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Урсын Нямцэвіч (нар. у 1681), мечнік берасцейскі (1750),
- Францішак (1718, в. Клейнікі каля Берасця?—30 снежня 1795), чашнік берасцейскі ў 1750, суддзя каптуровы ў 1764 i земскі з 1770, староста равяціцкі з 1770-х г. Пасол на соймы 1750, 1764 (падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага), 1773—75.
- Станіслаў (1753, в. Клейнікі каля Берасця—22 лістапада 1817), пасол на сойм 1782, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1781—82, староста равяціцкі. Гродзенскі маршалак (1801—1807), губернатар (1816—1817).
- Марцэлі Станіслаў Костка Урсын Нямцэвіч, пасол на элекцыйны сойм 1764.
- Юльян (16 лютага 1758, в. Скокі Берасцейскага павета—21 мая 1841), польскі пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык.
- Ян Урсын Нямцэвіч
- Караль Урсын Нямцэвіч (1797—1867)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нямцэвічы на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»