Урс Граф Старэйшы
Урс Граф Старэйшы | |
---|---|
ням.: Urs Graf | |
Дата нараджэння | 1485[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1528[4][1][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Urs Graf junior[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, графік, гравёр, ювелір |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Урс Граф (ням.: Urs Graf; паміж 1485 і 1490, Золатурн — каля 1529, Базель) — швейцарскі мастак па шкле, гравёр, ксілограф і ювелір.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Граф вучыўся ювелірнай справе спачатку ў свайго бацькі, Уга Графа, а затым, па патрабаванні бацькі, вучыўся ў ювеліра ў Цюрыху. Некаторы час ён працягваў працаваць ювелірам. Зарабляў грошы як малявальшчык ілюстрацый для ксілаграфій і дапамагаў майстру вітражоў. Першую вядомасць атрымаў за некалькі гравюр па дрэве, якія выканаў у Страсбургу. У 27 гадоў атрымаў званне майстра і адкрыў уласную ювелірную майстэрню.
Быў не толькі рамеснікам у Базелі і Залатурне, але і вёў бурнае жыццё, поўнае прыгод, наймаючыся ў войскі, якія ваявалі ў Італіі і Францыі. У 1512 г. стаў членам гільдыі майстроў-чакаканшчыкаў па метале і грамадзянінам Базеля. Ён хутка ўступіў у канфлікт з законам, у выніку якога пакінуў горад у 1518 годзе. Яму было дазволена вярнуцца ў Базель на наступны год, дзе працягваў працаваць. Але ў 1527 годзе зноў з’ехаў і ягоныя сляды губляюцца. Захаваўся толькі ягоны малюнак, датаваны 1529 годам.