Уруп (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уруп
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
UrupISS002-E-8994.PNG
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча1 511 км²
Насельніцтва7 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0 чал./км²
Размяшчэнне
45°56′ пн. ш. 150°02′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Уруп (востраў) (Расія)
Уруп
Уруп
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Уру́п (руск.: Уру́п[1]) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 1511[2] км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне, уяўляе сабой ланцуг злітых у аснаванні вулканаў, выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўночны захад. Найвышэйшая кропка — гара Высокая (1426 м). Паміж вулканічнымі камлюкамі сустракаюцца нізіны. Вулканічная актыўнасць увасабляецца галоўным чынам у частых землетрасеннях. Дзякуючы багатым ападкам на востраве шмат рэк, ёсць азёры. Вадаспады дасягаюць 75 м. Знойдзены радовішчы медзі, золата і жалеза.

Клімат марскі ўмераны, на поўначы — набліжаны да субарктычнага. Сярэдняя тэмпература ў жніўні 13,9 °C, у лютым −7,8 °C. Часам узімку тэмпературы паніжаюцца да −17,8 °C, а ўлетку на поўдні дасягаюць 26,1 °C.

На поўначы Урупа вылучаецца тундравая мясцовасць, аднак большасць паверхні пакрываюць лясы, лугі і хмызнякі. Распаўсюджаныя расліны — нізкарослы бамбук саса, кедр, бружмель, шыпшына, вішня, рабіна, крапіва, рададэндрон, хвошч і інш. Улетку на паўднёвай частцы шмат кветкавых раслін.

Жывёльны свет вострава прадстаўлены шматлікімі птушкамі, грызунамі і лісамі. Ля ўзбярэжжа шмат ластаногіх.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нават у дакаланіяльны перыяд Уруп быў амаль не заселены. Сезонна тут палявалі айны. У 1643 г. Уруп быў даследаваны галандцамі. У XVIII ст. — расійскімі і японскімі экспедыцыямі. У кан. XVIII ст., калі фаўна Алеуцкіх астравоў значна пацярпела ад драпежнага промыслу, расійскія ўлады зацікавіліся Курыльскімі астравамі. У 1795 г. на Урупе былі створаны алеўцкае паселішча і склады Рускай Амерыканскай кампаніі. У 1801 г. на поўдні Урупа японцы ўсталявалі слуп, на якім паведамлялі, што востраў належыць іх краіне.

У 18751945 гг. уваходзіў у склад Японіі. На востраве былі створаны некалькі дзяржаўных лясных гадавальнікаў. Уруп таксама наведвалі паляўнічыя. Часовае насельніцтва дасягала некалькіх тысяч чалавек. Пад час II Сусветнай вайны на Урупе знаходзілася японская ваенная база.

У 1945 г. Уруп быў заняты савецкімі войскамі. У 1947 г. — далучаны да РСФСР. Некаторы час існавалі савецкія паселішчы Кастрыкум і Кампанейскае. Зараз на востраве жыве некалькі сем’яў наглядчыкаў маякоў.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 531. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.) 
  2. kurilstour.ru

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уруп // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 531. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]