Уруст
Выгляд
| Уруст? | |
|---|---|
| Характарыстыкі | |
| Плошча |
|
| Насельніцтва |
|
| Размяшчэнне | |
| 58°10′00″ пн. ш. 11°38′00″ у. д.HGЯO | |
Уруст (шведск.: Orust) — востраў у праліве Скагерак, належыць Швецыі. Уваходзіць у склад камуны Уруст лена Вестра-Гёталанд. Цэнтральны горад вострава — Хенан. Уруст з плошчай 345,6 км ² з’яўляецца трэцім па велічыні востравам Швецыі пасля Готланда і Эланда.
Злучаны мастамі як з мацерыком так і з некалькімі бліжэйшымі астравамі, уключаючы Чорн. Унутраныя і ўсходнія часткі вострава ўяўляюць сабой парослыя іглічным лесам пласкагор’і і занятыя пад земляробства лагчыны. На захад ад даліны, якая цягнецца ад Хенана да Варачыля, узвышшы пераходзяць у парослыя верасам пусткі, якія змяняюцца ля ўзбярэжжа хмызняком і голымі скаламі.
