Урух (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урух
асец. Ирæф, Æрæф, кабардз.-чарк. Урыху, руск. Урух
Характарыстыка
Даўжыня 104 км
Басейн 1 280 км²
Расход вады 20,2 м³/с (за 47 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 42°54′14″ пн. ш. 43°25′41″ у. д.HGЯO
Вусце Церак
 • Каардынаты 43°27′22″ пн. ш. 44°06′26″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Церак → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Паўночная Асеція, Кабардзіна-Балкарыя
Код у ДВР 07020000412108200003853
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уру́х (руск.: Уру́х[1], ас.: Ирæф, Æрæф, кабард.-чарк. Урыху) — рака ў Расіі, на Паўночным Каўказе, у Паўночнай Асеціі і Кабардзіна-Балкарыі, левы прыток ракі Церак.

Даўжыня ракі 104 км. Плошча вадазбору 1280 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 47 км ад вусця складае 20,2 м³/с. Рака бярэ пачатак у ледавіках Галоўнага (Водападзельнага) хрыбта Вялікага Каўказа. У верхнім цячэнні Урух мае горны характар. У нізоўі цячэ па ўзгорыстай раўніне. Жыўленне пераважна за кошт раставання ледавікоў і снегу ў гарах. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Прытокі: Біялгі-Ком, Айгамуга (Даргон-Ком, Сангуці-Дон), Хазні-Дон (Хазны-Дон) і іншыя рэкі і ручаі[2].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  2. Река Урух (Харвес) // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Урух // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  • Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
  • Урух // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]