Уры Гнесін
| Уры Гнесін | |
|---|---|
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1879[1] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 6 сакавіка 1913[2] (33 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык |
| Гады творчасці | з 1900 |
| Мова твораў | іўрыт |
Уры-Нісан Гнесін (29 кастрычніка 1879[1], Старадуб, Чарнігаўская губерня — 6 сакавіка 1913[2], Варшава) — яўрэйскі пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык. Пісаў пераважна на іўрыце. Брат акцёра Менахема Гнесіна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацьку звалі Гешл-Нота. Вырас у Почапе, на ўсходніх межах Беларусі. Вучыўся ў хедары і ў Почапскім ешыбоце, якім кіраваў бацька. Разам з ім вучыўся Брэнер. Самавукам спасцігаў свецкія веды, вывучаў класічныя і сучасныя мовы і літаратуры. У юнацтве пачаў пісаць вершы. У 15 год разам з Брэнерам выдаваў два рукапісныя часопісы. У Гомелі ўвайшоў у гурток інтэлігентаў (Брэнер, З. Анохі, Г. Цэйтлін). У 18 гадоў па запрашэнні Навума Сакалова пераехаў у Варшаву, працаваў у газеце Сакалова «Га-Цфіра». Апублікаваныя тут апавяданні склалі першую кнігу — «Цені жыцця» (1904).
З 1900 года ў вандроўках. Жыў у Кацярынаславе, Вільні, Кіеве, працаваў у віленскай газеце «Га-зман». Хацеў вучыцца за мяжой, але яго не прынялі, бо не меў афіцыйнага дыплома. Задумваў адкрыць у Кіеве старажытнаяўрэйскае выдавецтва і газету, безвынікова. Кіеўскі перыяд аказаўся самым плённым у яго творчасці, нягледзячы на бытавыя цяжкасці, хваробы і незадаволенасць самім сабой.
У 1907 годзе праз Варшаву і Берлін дабраўся да Лондана. З Брэнерам выдаваў і рэдагаваў іўрыцкі часопіс «Га-меорэр». Часопіс не зацікавіў публіку, таму Брэнер з Гнесіным пасварыліся. Восенню Гнесін выехаў у Палесціну. Але тут ён не прыжыўся. Сваё расчараванне палесцінскімі каланістамі выказваў у лістах, бачыў тут «яўрэяў, якія гандлююць сваім яўрэйствам».
У 1908 годзе вярнуўся на радзіму ў Почап. Ізноў жыў у Варшаве. Памёр ад хваробы сэрца.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Лічыцца класікам. Прыкметны 4 аповесці: «Гаціда» (1905), «Бентаім» (1906), «Бецерэм» (1909), «Эцэл» (1913); назвы азначаюць: убок, дагэтуль, раней, навокал.
Гнесін аддаліўся ад рэалізму і звярнуўся да мадэрнісцкіх тэхнік пісьма, якія пераняў з еўрапейскай літаратуры свайго часу. Ён увёў у іўрыцкае пісьменства тэму адчужанасці чалавека, страты жыццёвай асновы. Творы шмат у чым аўтабіяграфічныя.
Перакладаў на старажытнаяўрэйскую мову з яўрэйскай, рускай, нямецкай, французскай. Пераклаў вершы ў прозе Бадлера, творы Спектара, Чэхава, Гейнэ, Васермана, Обстфелера.
Два творы, апавяданне «У садах — Ін гартнэр» і рэцэнзія, пры жыцці апублікаваны на яўрэйскай мове (ідыш).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б קרסל ג. לכסיקון הספרות העברית — ספרית פועלים, 1965. — Т. 1.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
