Уры Гіршавіч Фінкель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уры Гіршавіч Фінкель
A-cadr 1.JPG
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1896(1896-10-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1957(1957-12-05) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык
Месца працы
Альма-матар

Уры Гіршавіч Фінкель (8 кастрычніка 1896, Ракаў, Валожынскі раён, Мінская вобласць5 снежня 1957) — беларускі крытык, літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і разніка.

Вучыўся ў політэхнічным вучылішчы ў Харкаве (1915-1917), на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1918-1919). Удзельнічаў у грамадзянскай вайне як палітработнік. Працаваў інструктарам у Наркамасветы РСФСР. З 1921 г. - літработнік выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, з 1922 г. - у рэдакцыях газет у Мінску. У 1926 г. здаў экстэрнам экзамены на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ, у 1931 г. скончыў аспірантуру пры АН БССР. У 1930-1938 гг. выкладаў у Мінскім педінстытуце. Падчас вайны быў эвакуіраваны. У 1949-1953 гг. выкладаў у Ракаўскай дзесяцігодцы рускую літаратуру. Апошнія гады пражыў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1918 г. Пісаў пераважна на мове ідыш. Аўтар біяграфічных кніжак пра класікаў яўрэйскай літаратуры «А. Гольфадэн» (з Н. Айслендарам, 1926), «Шолам-Алейхем» (1938, на беларускай мове ў 1939, 1958), «Мендэле Мойхер-Сфорым» (1939, на беларускай мове ў 1940). Тыраж кніжкі пра М. Гордана знішчаны ў 1941 г. пад час акупацыі.

Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, Я. Коласа, З. Бядулю, гісторыка-этнаграфічных нарысаў пра П. Шэйна, М. Нікольскага і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уры Гіршавіч Фінкель // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.