Уры Разенталь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урыэль (Уры) Разенталь
нідэрл.: Uriël (Uri) Rosenthal
Уры Розенталь (2011 г.)
Уры Розенталь (2011 г.)
член Сената Нідэрландаў[d]
8 чэрвеня 1999 — 14 кастрычніка 2010
міністр замежных спраў Нідэрландаў[d]
14 кастрычніка 2010 — 5 лістапада 2012
Папярэднік Maxime Verhagen[d]
Пераемнік Frans Timmermans[d]
informateur[d]
5 ліпеня 2010 — 20 ліпеня 2010
Сумесна з Jacques Wallage[d]
informateur[d]
12 чэрвеня 2010 — 25 чэрвеня 2010

Нараджэнне 19 ліпеня 1945(1945-07-19) (78 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, выкладчык універсітэта, гісторык, калумніст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера паліталогія
Месца працы
Узнагароды
Order of Orange-Nassau
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урыэль (Уры) Разенталь (нідэрл.: Uriel (Uri) Rosenthal; нар. 19 ліпеня 1945, Мантро, Швейцарыя) — нідэрландскі палітык, міністр замежных спраў Нідэрландаў ва ўрадзе Марка Рутэ з 14 кастрычніка 2010 года. Член Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю.

Нарадзіўся ў сям’і яўрэяў-бежанцаў з акупіраваных Нідэрландаў, якія ў 1942 годзе збеглі ў Швейцарыю праз Францыю. Неўзабаве пасля нараджэння Уры сям’я вярнулася ў Нідэрланды. Скончыў ліцэй у Гаазе і Амстэрдамскі ўніверсітэт, дзе вывучаў паліталогію. У 1978 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Эразма  (англ.) у Ротэрдаме. З 1980 года — прафесар паліталогіі і дзяржаўнага кіравання ва Універсітэце Эразма, у 1987—2011 — прафесар дзяржаўнага кіравання Лейдэнскага ўніверсітэта. У 1999 годзе быў выбраны ў Сенат ад Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю, у 2005 годзе ўзначаліў яе фракцыю ў Сенаце. Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года каралева Беатрыкс даручыла яму вядзенне перамоў аб фарміраванні новага ўрада. Пасля фарміравання новага ўрада на чале з Маркам Рутэ апошні папрасіў яго стаць міністрам замежных спраў.

Разенталь — адзін з першых еўрапейскіх афіцыйных асоб, хто заклікаў да пашырэння санкцый супраць Аляксандра Лукашэнка і яго паплечнікаў пасля падзей 19 снежня 2010 года[2]. Разенталь назваў галоўнай умовай далейшага збліжэння Сербіі з ЕС супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам[3]. Таксама ён выступае за мірныя перамовы паміж Ізраілем і Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй[4]. У СМІ яго завуць «вядомым сваімі моцнымі праізраільскімі настроямі»[5].

Зноскі