Урэчча (Любанскі раён)
Гарадскі пасёлак
Урэчча
| ||||||||||||||||||||||||||
Урэ́чча[3] (трансліт.: Urečča, руск.: Уречье) — гарадскі пасёлак у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Урэцкага сельсавета. За 24 км на паўночны захад ад г. Любань, 177 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы—Асіповічы. Насельніцтва 2 938 чал. (2017)[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з 1635 г., калі ў маёнтку Слуцкага княства ВКЛ адкрыта люстраная мануфактура, на базе якон дзейнічала Урэцкая шкляная мануфактура. Належала Алелькавічам, з 1600 г. Радзівілам. У XVIII—XIX стст. Вітгенштэйнам. У XVIII ст. ва Урэччы царква св. Мікалая, касцёл і сінагога.
3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка ў Горкаўскай воласці Бабруйскага павета. 3 1830 г. у маёнтку працаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, у 1841 г. — 2 мануфактуры па вытворчасці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога шкла, на месцы якіх у канцы XIX ст. адкрыты керамічныя майстэрні. У 1886 г. — 60 двароў. У 1915 пабудавана чыгуначная станцыя на лініі Асіповічы—Слуцк. У пачатку XX ст. ва Урэччы дзейнічала народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, паштовае аддзяленне, аптэка, пажарная дружына.
У 1919—1920 гг. акупіравана польскімі войскамі, якія спалілі 50 хат і шмат гаспадарчых пабудоў. У 1920—30-я г. ў мястэчку хата-чытальня з бібліятэкай, школа працоўнай моладзі, сярэдняя беларуская і 7-гадовая руская школы. 3 1924 г. мястэчка Слуцкага раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. 3 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі, дзейнічала падпольная група. У жніўні 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады расстралялі 25 сем’яў удзельнікаў падпольнай групы. 3 25 снежня 1962 г. у Любанскім раёне.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва з 1886 па 2017 | |||||||
1886 | 1897пер.[5] | 1939 | 1995[5] | 2001пер. | 2006 | 2016[6] | 2017[4] |
---|---|---|---|---|---|---|---|
595 | 509 | 5 600 | 4 400 | 3 745 | 3 400 | 2 959 | 2 938 |
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуюць 2 сярэднія школы і 3 дашкольныя ўстановы, 3 бібліятэкі, Дом культуры, бальніца, аптэка, 2 аддзяленні сувязі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (спірт- і хлебазаводы) і сельскагаспадарчых прылад працы; прадпрыемства «Другасмет».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (2000)
- Брацкая магіла партызан
- Магілы ахвяр фашызму (1014 ж.)
- Свята-Мікалаеўская царква (1951).
- Помнік землякам, што загінулі ў Вялікую Айчыную вайну.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Наталля Сяргееўна Дзяргач (нар. 1964) — беларускі ўрач-педыятр, дэпутатка.
- Анатоль Уладзіміравіч Мяцельскі (нар. 1950) — беларускі матэматык
- Анатоль Мікалаевіч Радзівоненка (нар. 1949) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Канстанцінавіч Коршук (нар. 1935) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1982).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Урэчча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Сіняк, Н. Урэчча / Наталля Сіняк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 590—591. — ISBN 985-11-0214-8.
- Урэчча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 722. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Урэчча
- Геаграфічныя звесткі па тэме Урэчча на OpenStreetMap