Усвяча
| Усвяча | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 100 км |
| Басейн | 2 340 км² |
| Расход вады | 15,9 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 55°50′40″ пн. ш. 31°12′53″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дзвіна |
| • Каардынаты | 55°26′03″ пн. ш. 30°44′41″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дзвіна → Рыжскі заліў |
|
|
|
| Краіны | |
| Рэгіёны | Пскоўская вобласць, Віцебская вобласць |
| Раён | Віцебскі раён |
| Код у ДВР | 01020000412199000000030 |
|
|
|
Усвяча — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Віцебскім раёне Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.
Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 32 км. Вадазбор 2340 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 15,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку С. Мельнікава, назва ракі Усвяча звязаная со словам свет. Таксама існуе дыялектнае усвет «змрок», выраз пад усветам «у цені»[1].
Згодна з В. Жучкевічам, у аснове назвы Усвяча імя старажытнага пасялення Усвят, Въсвят (1021 г.). Назва ж пасялення — ад спалучэння Усць-Вяча. Найбольш верагодна сувязь назвы Вяча з этнонімам вяцічы або венеды[2].
Найбольш ранняя зафіксаваная форма назвы ракі — Восвячь (1021 г.). Я. Паспелаў разглядае яе як спалучэнне прыназоўніка во, в і асновы свячь, свят (ад старажытнарускага святый). Асновы свят шырока распаўсюджаны ў тапаніміі ўсходнеславянскіх земляў[3].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Выцякае з возера Адросна каля вёскі Шастакова Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, праз азёры Сарочына і Усвяцкае. Вусце за 3 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Сураж. Найбольшае перавышэнне вады над межанным узроўнем каля 2,9 м (у сярэднім цячэнні). Замярзае ў канцы лістапада, ледаход у канцы сакавіка. Разводдзе звычайна пачынаецца ў канцы сакавіка, працягласць да 65 сутак.
Даліна трапецыепадобная, шырынёй ад 50 м да 3 км (пераважная шырыня 0,3—0,8 км). Пойма двухбаковая, часта чаргуецца па берагах, шырыня 0,2—0,3 км. Рэчышча слабазвілістае і звілістае, неразгалінаванае, у сярэднім цячэнні трапляюцца валуны.
Мае правыя прытокі: Аўсянка, Рудня.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ С. Е. Мельников. О чем говорят географические названия. Историко-лингвистические и краеведческие заметки. Ленинград, 1984. С. 182
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 385, 64.
- ↑ Е. М. Поспелов. Географические названия России. Топонимический словарь. Москва, 2008. С. 461.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.