Усевалад Анатолевіч Радкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Усевалад Анатолевіч Радкевіч
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1926(1926-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1999(1999-09-04) (73 гады)
Род дзейнасці біёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Усевалад Анатолевіч Радке́віч (6 чэрвеня 1926, Віцебск — 4 верасня 1999) — доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Выдатнік вышэйшай школы СССР. Выдатнік народнай асветы Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын А. І. Радкевіча. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1954), аспірантуру пры Інстытуце заалогіі АН Беларусі (1961). 3 1954 г. працаваў у Віцебскім педінстытуце на кафедры заалогіі. Дэкан хіміка-біялагічнага факультэта гэтага інстытута (1962—1968), старшы навуковы супрацоўнік (1968—1970), прарэктар па навуковай рабоце (1970—1974), загадчык кафедры заалогіі (з 1973 года), загадчык створанай пры Віцебскім педінстытуце праблемнай навукова-даследчай лабараторыі па асваенні, рэканструкцыі і ахове жывёльнага свету Беларускага Паазер'я (з 1975). У апошнія гады — прафесар кафедры заалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Аўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы, у тым ліку «Экалогія» (3 выданні), «Жывёлы і расліны», член рэдкалегіі «Энцыклапедыі прыроды Беларусі» (1983—1986).

Апублікаваў больш за 90 навуковых прац па праблемах шаўкаводства, энтамалогіі, экалогіі, па методыцы выкладання біялогіі. Працаваў у складзе камісіі па біялогіі навукова-метадычнага савета Міністэрства асветы СССР, у навукова-метадычным савеце Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі, навуковых саветах АН Беларусі па праблемах біясферы і інш. Навуковая і грамадская дзейнасць адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі. Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Радкевіч Усевалад Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 222. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Радкевіч Усевалад Анатолевіч // Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 535. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]