Усевалад Антонавіч Кадыгробаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Усевалад Антонавіч Кадыгробаў
Vsevolod A. Kadygrobov.jpeg
Дата нараджэння 23 красавіка (5 мая) 1877
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1920
Месца смерці
  • невядома
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Адукацыя
Веравызнанне Праваслаўе
Род дзейнасці член Дзяржаўнай думы IV склікання ад Мінскай губерні

Усевалад Антонавіч Кадыгробаў (23 красавіка 1877, мяст. Зембін, Барысаўскі павет — пасля 1915) — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта (1899). Працаваў сакратаром 1-га крымінальнага дэпартамента Віленскай судовай палаты, выкладаў у гандлёвай школе. Адзін з заснавальнікаў Віленскага таварыства абароны жанчын. Супрацоўнічаў з газетай «Виленский вестник». У маі 1905 г. прызначаны таварышам[1] пракурора Віцебскага акруговага суда. Адначасова выкладчык заканадаўства ў Віцебскіх мужчынскай і жаночай марыінскіх гімназіях. Разам з пракурорам Віцебскага акруговага суда В. Дземенцевым падрыхтаваў і выдаў падручнік для сярэдніх навучальных устаноў «Заканадаўства» (1909). Адзін з заснавальнікаў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909), яе старшыня ў 19101912 гг. Вывучаў помнікі архітэктуры і старадаўнасці ў наваколлях Віцебска. Ініцыятар і арганізатар узвядзення ў 1912 г. у Віцебску помніка ў гонар герояў вайны Вайны 1812 г., адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, яго ганаровы член (1911). Член арганізацыйнага камітэта па ўзвядзенні помніка героям вайны 1812 г. у Барысаве. Гласны Барысаўскага павета. З 1912 г. пракурор Гродзенскага акруговага суда, з 1913 г. старшыня Гродзенскага царкоўна-археалагічнага камітэта. Выбраны дэпутатам 4-й Дзяржаўнай думы ад Гродзенскай губерні, але ад дэпутацтва адмовіўся. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. Намеснік

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падліпскі, А. М. Кадыгробаў Усевалад Антонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 523. — ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]