Усевалад Міхайлавіч Сікорскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Усевалад Міхайлавіч Сікорскі
Дата нараджэння

10 кастрычніка 1923(1923-10-10) (94 гады)

Месца нараджэння

в. Хутар, Чэрвеньскі раён, БССР

Дата смерці

22 снежня 1981(1981-12-22) (58 гадоў)

Месца пахавання

Усходнія могілкі

Грамадзянства

СССР

Род дзейнасці

вучоны

Навуковая сфера

гісторыя

Навуковая ступень

доктар філасофскіх навук[d]

Альма-матар

БДУ

Узнагароды і прэміі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Усевалад Михайлавіч Сікорскі (10 кастрычніка 1923, вёска Хутар, Чэрвеньскі раён — 22 снежня 1981) — беларускі савецкі гісторык і грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972), доктар філасофскіх навук (1967), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943—1944 гадах — камісар партызанскага злучэння. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў перыяд з 1972 па 1978 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Хутар Чэрвеньскага раёна недалёка ад Мінска. З 1944 г. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Рэспубліканскую паршколу ў 1948 г., Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) у 1949 годзе. Працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам газеты «Праўда» ў БССР. У 1953—1972 гадах выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры гісторыі КПСС у БДУ. З 1972 па 1978 год рэктар БДУ. У 1978—1981 гадах загадчык кафедры гісторыі КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1975 па 1980 год.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 190[1] навуковых прац. У. М. Сікорскаму належаць працы па праблемах міжнароднага камуністычнага руху, гісторыі КПСС. З’яўляецца адным з аўтарам «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971).
Сярод твораў У. М. Сікорскага:

  • Мировой революционный процесс и современный социал-реформизм (1965);
  • КПСС на этапе развитого социализма (1975);
  • Партия класса, партия народа (1980)

і іншыя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У. М. Сікорскі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1949), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1976), медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коршук У. К. Сікорскі Усевалад Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 374. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Антон Нічыпаравіч Сеўчанка
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
19721978
Пераемнік:
Уладзімір Аляксеевіч Белы