Усевалад Паўлінавіч Гольцаў
Усевалад Паўлінавіч Гольцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1931 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1975) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Усевалад Паўлінавіч Гольцаў (нар. 12 снежня 1931, г. Струніна, Уладзімірская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне радыяцыйнага матэрыялазнаўства, фізікі цвёрдага цела. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыз Куйбышаўскі авіяцыйны інстытут імя С. П. Каралёва (1958).
Працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі АН БССР (з 1965, загадчык сектара), Навукова-даследчым інстытуце атамных рэактараў (г. Дзімітраўград, Расія; у 1967—1973 — начальнік лабараторыі даследавання інтэрметалічных кампазіцый), Вярхоўны Савет БССР (1990—1993, загадчык сектара навукі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1974—1990 і з 1993, прафесар кафедры фізікі цвёрдага цела, у 1979—1990 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: іонна-плазменная тэхналогія атрымання зносастойкіх пакрыццяў; павышэнне каразійнай і радыяцыйнай стойкасці матэрыялаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1982), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Работоспособность стержней суз быстрых реакторов и пути ее увеличения / В. П. Гольцев, Т. М. Гусева. ― Димитровград, 1973.
- Радиационное материаловедение бериллия / В. П. Гольцев, Г. А. Серняев, З. И. Чечеткина. ― Минск, 1977.
- Рентгеноспектральный и электронно-микроскопический методы исследования структуры и свойств материалов / [В. П. Гольцев и др.]. ― Минск, 1980.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гольцев Всеволод Павлинович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 64.
- Гольцев Всеволод Павлинович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 114.
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў РСФСР
- Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны»
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Матэрыялазнаўцы СССР
- Матэрыялазнаўцы Беларусі