Усевалад Пятровіч Радзько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Усевалад Пятровіч Радзько
Дата нараджэння 24 студзеня 1937(1937-01-24) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1985) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1996)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Усевалад Пятровіч Радзько́[1] (нар. 24 студзеня 1937) -вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1990), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Шклоў (Магілёўская вобласць, Беларусь). У 1962 годзе скончыў фізічны факультэт Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў працу ў ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1972 года займаў пасады старшага навуковага супрацоўніка, вучонага сакратара, з 1976 года загадчыка лабараторыі, з 1987 года намесніка дырэктара Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі акадэміі навук БССР. У 1992—2002 гадах дырэктар, з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыкладной оптыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2]. Адначасова выкладаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце і Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце[3]. З 2005 года прафесар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне інтэгральнай оптыкі, фізікі паўправаднікоў, па методыках і тэхналогіі стварэння кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі і інш. Прапанаваў і даследаваў новы клас планарных аптычных хваляводаў, названых гамагеннымі[2]. Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 26 вынаходстваў[2].

Сярод апублікаванага:

  • Введение в интегральную оптику. — Мн.: Наука и техника, 1975 (разам з А. М. Ганчарэнкам);
  • Кинетика процесса формирования планарных волноводов в стеклах электродиффузией серебра // Физика и химия стекла. 1986. Т.12, № 6.;
  • Квантово-размерные структуры селенид кадмия / полимер, изготовленные методом вакуумного испарения (разам з А. С. Барбіцкім і А. І. Вайцянковым) // Письма в ЖТФ. 1996. Т.22, вып.13.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]