Усевалад Сяргеевіч Садоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Усевалад Садоўскі)
Футбол
Усевалад Садоўскі
Поўнае імя Усевалад Сяргеевіч Садоўскі
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1996(1996-10-04)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Ардабасы
Нумар 30
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Беларусь Мінск 0 (0)
2016—2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 81 (37)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 9 (0)
2019   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 6 (3)
2020—2021 Беларусь Рух (Брэст) 33 (13)
2022— Казахстан Ардабасы (Шымкент) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 красавіка 2019

Усевалад Садоўскі (нар. 4 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», пазней гуляў у юнацкіх камандах сталічнага МТЗ-РІПА і барысаўскага БАТЭ. Ва ўзросце 15 гадоў пакінуў футбол[3], аднак праз два гады вярнуўся, далучыўшыся да «Мінска», дзе неўзабаве стаў гуляць за дубль. Па заканчэнні сезона 2015 сталічным клуб не стаў падаўжаць кантракт з нападнікам.

У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у екацярынбургскім «Урала», які ўзначальваў былы трэнер «Мінска» Вадзім Скрыпчанка, аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскай «Зоркай-БДУ»[4]. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком стартовага складу каманды, якая змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі (хоць у ліпені не гуляў з-за траўмы) і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2019 заставаўся асноўным нападнікам сталічнай каманды. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона[5]. З кастрычніка 2019 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6]. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з брэсцкай камандай і пачаў у яе складзе чэмпіянат, але замацавацца не здолеў, звычайна выхадзіў на замену.

У ліпені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[7]. У сезоне 2020 гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, за 9 матчаў у Вышэйшай лізе забіў 9 галоў. У 2021 годзе часцей выхадзіў на замену.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да казахстанскага «Ардабасы», які ўзначальваў былы трэнер «Руха» Аляксандр Сяднёў, і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

11 лістапада 2016 года згуляў свой адзіну матч у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм у таварыскай сустрэчы з Украінай (0:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Мінск Беларусь 8 0
2015 дубль Мінск Беларусь 12 3
2016 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 12 3
2017 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 29 7
2018 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 24 21
2019 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 22 9
2020 (1) Д1 Дынама Беларусь 9 0
2020 (2) Д1 Рух Беларусь 9 9
2021 Д1 Рух Беларусь 24 4

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Зноскі