Усевалад Дзмітрыевіч Шэбедзеў
Усевалад Дзмітрыевіч Шэбедзеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1931 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Партыя | |
![]() |
Усевалад Дзмітрыевіч Шэбедзеў (руск.: Всеволод Дмитриевич Шебедев; псеўданімы: Г. И. Христиан; Scebedev Vsevolod, Sсebedeff Giorgio, Schebedev Vsevolod detto Cristiano; 17 студзеня 1880, Сімферопаль, Таўрычаская губерня, Расійская імперыя — 2 студзеня 1931, Коўна, Літва) — руска-ўкраінскі грамадскі дзеяч, папулярызатар беларускай літаратуры.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Быў у партыі эсэраў. У маладосці быў прыхільнікам Карла Качароўскага ў сацыял-рэв. aкaдэміі для вывучэння рускай вёскі і сельскай гаспадаркі. З 1907 жыў у Італіі, спачатку ў Каві-ды-Лаванья, потым у Рыме.
У Рыме стаў супрацоўнікам Міжнароднага інстытута сельскай гаспадаркі (Istituto internazionale di agricoltura). Супрацоўнічаў з рускімі часопісамі, напрыклад, «Русское богатство» і «Киевская мысль». Разам з Рыгорам Шрэйдэрам і іншымі выдаў зборнік артыкулаў пракультуране жыццё Італіі «Современный Рим» (М.: Тип. торг. дома «Мысль», 1914).
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі з М. Кетовым і Міхаілам Шэфтэлем стаў адказным прадстаўніком рымскага Камітэта дапамогі рускім палітычным уцекачам у Італіі і хутка з імі ж арганізаваў у Рыме Бюро рускага друку. Надалей заняў украінафільскую пазіцыю, друкаваўся ўва ўкраінскіх выданнях Італіі (напр., «La Voce dell’Ucraina»). У сакавіку 1919 разам з І. Грыненкам заснаваў Украінскі камітэт (Comitato ucraino), які падтырмліваў палітычнае і эканамічнае прызнанне Украіны.
У 1917 жонка Елізавета Паўлаўна Кучаран (руск.: Елизавета Павловна Кучерян) і сын Дзмітрый вярнуліся ў Расію.
З 1922 выкладаў у Генуі ў Каралеўскім найвышэйшым інстытуце камерцыйных навук (Regio Istituto Superiore di Studi Commerciali), быў супрацоўнікам часопіса «L’Europa Orientale», дзе пісаў пра беларускую літаратуру і аграрную рэформу ў Літве. Пасля прыходу фашыстаў да ўлады пакінуў Італію і пераехаў у Літву, у Коўна. Там адкрыў курсы італьянскай мовы, у 1924—1925 друкаваўся ў газеце «Эхо». Актыўна пісаў там перадавіцы, апублікаваў успаміны пра знаёмства з Мусаліні ў 1920.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Гардзонио, Ст. ШЕБЕДЕВ Всеволод Дмитриевич // Русское присутствие в Италии в первой половине ХХ века: Энциклопедия (руск.). — Москва: Политическая энциклопедия, 2019. — С. 720-721. — 866 с. — ISBN 978-5-8243-2316-0.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Algimantas Kaciuska (Альгимантас Качюшка) ПИСЬМО ИЗ ЛИТВЫ - ИМЕНА БРАТСКА(руск.). — 16 марта 2018 г..