Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў
Дата нараджэння 7 лістапада 1928(1928-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 2014(2014-04-19) (85 гадоў)
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера генетыка, селекцыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН БССР, прафесар
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
нагрудны знак «Вынаходнік СССР» Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў (7 лістапада 1928, в. Міцькаўка, Клімаўскі раён, Бранская вобласць — 19 красавіка 2014) — беларускі савецкі генетык і селекцыянер раслін. Член-карэспандэнт АН БССР (1970), доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1976)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БСГА ў 1952 годзе. З 1955 года — навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі эксперыментальнай паліплаідыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. З 1977 года — рэктар БСГА. З 1980 года — загадчык лабараторыі эксперыментальнай паліплаідыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны шырокаму колу пытанняў эксперыментальнай паліплаідыі і гетэрозісу ў раслін, тэорыі і метадаў храмасомнай інжынерыі метлюжковых. Створана арыгінальная калекцыя паліплоідных формаў цукровых буракоў са змененым храмасомным складам, атрыманая каштоўная навуковая інфармацыя аб біялагічных і генетычных асаблівасцях паліплоідаў, выкананыя дэталёвыя даследаванні цытагенетычных структуры і ўзнаўлення тэтраплоідных папуляцый[2].

На гэтай аснове рэалізавана шырокая праграма селекцыі высокапрадукцыйных гетэрозісных гібрыдаў цукровых буракоў[1]. Шэсць гібрыдных сартоў унесены ў дзяржаўны рэестр Рэспублікі Беларусь[2].

Выкананы даследаванні па стварэнні і цыталагічнаму вывучэнню 28-храмасомных тыпаў пшанічна-жытніх амфідыплоідаў  (руск.) (тэтраплоідных трыцікале), што паклала пачатак новаму навуковаму напрамку — эксперыментальнаму рэканструяванню метлюжковых метадамі храмасомнай інжынерыі[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 6 вынаходстваў[2].

  • Экспериментальная полиплоидия и гетерозис у сахарной свеклы. — Мн., 1972 (совм. с Н. В. Турбиным)
  • Исследования по цитогенетики полиплоидных форм сахарной свеклы. Мн.: Наука и техника, 1976 (в соавт.).
  • Полиплоидия и полиморфизм растений по величине клеток. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с Т. И. Лопатиной).
  • Тетраплоидные тритикале. Мн.: Наука и техника, 1990 (в соавт.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія БССР (1984) — за цыкл работ «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін».
  • Прэмія АН Беларусі (1993) — за лепшую навуковую працу «Стварэнне і цытагенетычнае даследаванне 28-храмасомных пшанічна-жытніх гібрыдаў»[2].
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР,
  • медаль «За доблесную працу»,
  • знак «Вынаходнік СССР»[3].

Зноскі

  1. а б в Бормотов Всеволод Евстафьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 76. — 737 с.
  2. а б в г д Член-корреспондент БОРМОТОВ Всеволод Евстафьевич (руск.)
  3. Картель Н. А., Хотылева Л. В. Всеволод Евстафьевич Бормотов (К 70-летию со дня рождения) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]